07.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Андрэй Прымака. У Мінскім гарадскім судзе 12 чэрвеня быў асуджаны культурніцкі актывіст Андрэй Прымака. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368  (абраза Лукашэнкі), арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 (стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч.

Палітзняволенага Андрэя Прымака затрымалі  12 студзеня. На другі дзень суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля “сутак” на волю ён ужо не выйшаў. Утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Па справе вядома, што Прымака быў зарэгістраваны ў “Плане Перамога”.

Суд прызнаў Андрэя вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на чатыры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

29 чэрвеня палітвязня этапавалі для адбыцця пакарання ў Магілёў.

Крыніца: За рэгістрацыю ў "плане Перамога" мінчука асудзілі на чатыры гады калоніі