- Катэгорыя: Вясна
Былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў 17 траўня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за ўдзел у мітынгу, які прайшоў без дазволу гарадзкіх уладаў на Кастрычніцкай плошчы Менску 1 траўня — у Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі пад слоганам “Ад даступнасці да роўнасці” распачаўся тыдзень датсупнасці, ініцыятарам якога традыцыйна выступае Офіс па правах людзей з інваліднасцю. У межах тыдня ў краіне праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных розным відам даступнасці для людзей з інваліднасцю.
- Катэгорыя: Вясна
Днямі стала вядома, што палітвязеньМіхаіл Жамчужныпераведзены ў папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску, зараз ён знаходзіцца там у каранціне.
- Катэгорыя: Вясна
«Мы спыняем дзеянні, а не меркаванні». «Каральная дзея, а не пункт гледжання». «Даць магчымасць выказацца ўсім бакам - значыць прадаставіць абарону грамадству». На гэтыя пастулаты ў сваёй працы з вулічнымі дэманстрантамі абапіраюцца сілы правапарадку ў Швецыі. Там для забеспячэння канстытуцыйных правоў і абароны ўдзельнікаў публічных маніфэстацыяў працуюць адмыслова навучаныя супрацоўнікі Дыялогавай паліцыі, з якімі давялося сустрэцца беларускім праваабаронцам.
- Катэгорыя: Вясна
16 траўня 2017 года па тэлефоне быў выкліканы ў Мазырскі РАУС, каардынатар па рэгіёну БНК, сябра Руху “За Свабоду” Рыгор Крывіцкі.
- Катэгорыя: Вясна
Дэмакратычныя актывісты звярнуліся ў суд Савецкага раёна Гомеля са скаргай на бесчалавечныя ўмовы ўтрымання арыштаваных у ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама.
- Катэгорыя: Вясна
Сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2 даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім распавёў, што на яго начапілі жоўтую «бірку экстрэміста».
- Катэгорыя: Вясна
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі звярнулася з касацыйнай скаргай у Мінскі гарадскі суд па справе выплаты кампенсацыі маці і сястры памёрлага ў СІЗА №1 жыхара Мінска Ігара Пцічкіна.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёну Мінска разглядае адміністратыўныя справы ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынга на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
Павел Кірлік, якога збівалі двое сутак у аддзяленні міліцыі, распавёў, што пакуль Следчы камітэт не спяшаецца распачынаць крымінальную справу па факце катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў ГАМ Маскоўскага раёна г. Мінска, а наадварот спрабуе ціснуць на яго і яго блізкіх.