Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: sputnik.by У судзе Цэнтральнага раёна будзе разглядацца адміністрацыйная справа каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Яго затрымалі ў Мінску позна вечарам 3 траўня. Да суда актывіст знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна.

Старонка сайта Беларускай АЭС. Шэраг актывістаў і праваабаронцаў з рэгіёнаў, што знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ля будуемай АЭС, звярнуліся з калектыўным зваротам да кіраўніцтва РУП “Беларуская атамная станцыя”. 

Магілёўскі актывіст Раман Мішчанка. Фота mspring.online. Суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Аксана Ратнікава пачала судзіць яго падчас абедзеннага перапынку, з-за чаго журналісты, праваабаронцы і маці не змаглі трапіць на працэс.

Яўген Афнагель. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель быў затрыманы ў Мінску позна вечарам 3 траўня. Як стала вядома Charter97.org, зараз Яўген Афнагель знаходзіцца на Акрэсціна да суда.

Мікалай Статкевіч. Пра тое, што 3 траўня сустракаць Мікалая Статкевіча з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля 5 суткаў арышту, прыйшлі не толькі родныя і сябры, але і супрацоўнікі міліцыі, паведамляе Марына Адамовіч.

Аляксандр Кабанаў. У судзе Ленінскага раёна Берасця разглядаюцца адміністрацыйныя справы блогера Зміцера Гарбунова і грамадскага актывіста з Бярозы Аляксандра Кабанава.

Прыкладна палова дэпутатаў і сэнатараў Нацыянальнага сходу гатовыя падтрымаць мараторый на сьмяротную кару. Такія высновы можна зрабіць з вынікаў сёньняшняга абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў. Гаворка ішла пра пэрспэктывы адмены сьмяротнай кары ў Беларусі.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Праваабаронца Таццяна Рэвяка атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага ліст без адваротнага адрасу, на канверце прастаўлены штэмпель “Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, СІЗА-6”. У лісце Міхаіл нічога не піша пра знаходжанне ў следчым ізалятары Баранавічаў, са зместу хутчэй вынікае, што ён знаходзіцца ў Жодзіне.

Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч Супрацоўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва Канстанцін Кісцянёў і ўчастковы інспектар Сяргей Калеснікаў не пусцілі ў залу пасяджэнняў адміністрацыі Ленінскага раёна журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча.