Дзяніс Марук. Фота: baj.by Дзяніс Марук, рэдактар сайта “Реальный Брест”, звярнуўся ў мясцовую пракуратуру і Следчы камітэт пасля таго, як 28 сакавіка 2017 года быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС горада Брэста. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Пінск. 26 сакавіка 2017 года. Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня паўторна разгледзіць адміністратыўную справу сябра Руху «За Свабоду» Аляксандра Аўсеенкі. Яго аштрафавалі за ўдзел у сакавіцкай акцыі пратэсту, але Брэсцкі абласны суд у апеляцыйным парадку адмяніў гэтае рашэнне.

Валянцін Стэфановіч. Фота: svaboda.org «Беларускія суды запраграмаваныя караць», — так праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў "Свабодзе" лічбы афіцыйнай статыстыкі. 

Працоўная сустрэча беларускіх і украінскіх актывістаў у Светлагорску. Фота: Юрый Ляшэнка Не першы год беларускія і украінскія грамадскія актывісты абменьваюцца досведам працы ў галіне стварэння зручных умоў жыцця для ўсіх катэгорый насельніцтва, безбар’ернага асяродку ў горадзе, абароны правоў людзей з інваліднасцю.

Ілюстрацыя by Sheeborshee Ці ведаеш ты, што Беларусь – гэта адзіная краіна ў Еўропе і СНД, дзе людзей забіваюць стрэлам у патыліцу ў якасці вышэйшай меры пакарання? Пакуль Беларусь працягвае выносіць смяротныя прысуды, мы разбіраемся ў нюансах пакарання. Навошта ў Беларусі ўсё яшчэ існуе смяротнае пакаранне, ці праўда, што каты не ведаюць, хто з іх стрэліць насмерць, і ці ёсць магчымасць уратавацца – у свежым выпуску рубрыкі «Працэс» часопісу 34mag.

Кулакоў Леанід Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў атрымаў SMS-паведамленне з суда Першамайскага раёна Мінска аб тым, што на 27 ліпеня прызначаная дата разгляду адміністратыўнай справы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пачатак суду ў 16-30.

Cпецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі — пытанне палітычнай волі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве спецдакладчыкаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па адмене смяротнага пакарання Іва Круштана і па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні, паведамляе БелаПАН.

Акцыя ў падтрымку арыштаваных. Фота: Amnesty International У сувязі з паведамленнем пра тое, што ўлады Турцыі выдалі ордэры на затрыманне чатырох праваабаронцаў, вызваленых пад заклад у аўторак, Джон Дальхізен, дырэктар праграм Amnesty International у Еўропе 24 ліпеня заявіў:

Торб'ен Ягланд. Фота: Reuters Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд глыбока занепакоены вынясеннем двух новых смяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай прэс-службай Савета Еўропы, піша БелаПАН.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Праваабаронца Таццяна Рэвяка атрымала ад Міхаіла Жамчужнага ліст з Горацкай папраўчай калоніі №9, куды палітвязня нечакана перавялі з Ваўкавыску. Некаторы час пра ягонае месцазнаходжанне дакладна нічога не было вядома.