- Катэгорыя: Вясна
Справа аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, узбуджаная па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса напярэдадні Дня Волі, не спыненая. Спынены пераслед фігурантаў гэтай справы, аднак папярэдняе следства па справе працягваецца. Праваабаронцы “Вясны”, атрымаўшы адпаведнае дакументальнае пацверджанне, выказваюць пэўныя апасенні з гэтай нагоды.
- Катэгорыя: Вясна
Некалькі гадоў барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч беспаспяхова дабіваўся адмены неканстытуцыйных, на яго думку, патрабаванняў барысаўскай ўлады да арганізатараў масавых мерапрыемстваў, піша сайт ex-Press.by.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманыя ўдзельнікі акцыі 25 сакавіка абскарджваюць адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце катаванняў міліцыянтамі Цэнтральнага РУУС Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Cёння спаўняецца 17 гадоў з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах журналіста Дзмітрыя Завадскага. За гэтыя гады праваахоўныя органы Беларусі так і не адказалі на пытанні, хто быў арганізатарам і выканаўцам гэтага злачынства і што насамрэч здарылася з Дзмітрыем, нагадвае Беларуская асацыяцыя журналістаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Аляксандр Буракоў звярнуўся да пракурора з просьбай праверыць адну з публікацый на факт распальвання мiжнацыянальнай варожасці, піша mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Праз шэсць гадоў рэкамендачыі на адрас Беларусі, зробленыя Пастаянным саветам АБСЕ па выніках разгляду даклада спецдакладчыка Эмануэля Дэко ў рамках Маскоўскага механізму, застаюцца актуальнымі. Афіцыйны Мінск не выконвае свае міжнародныя абавязальніцтвы, канстатуюць эксперты.
- Катэгорыя: Вясна
18 тысяч подпісаў за ўвядзенне мараторыю на смяротнае пакаранне ў Беларусі перадалі сёння праваабаронцы ў Адміністрацыю прэзідэнта. Подпісы, сабраныя ў межах глабальнай акцыі Amnesty International за адмену смяротнай кары ва ўсім свеце, прывезла ў Беларусь каардынатар гэтай арганізацыі Айша Юнг.
- Катэгорыя: Вясна
Працягваецца разгляд у судзе справы супраць настаўніц маладзечанскай школы №11 Вольгі Завадскай і Ірыны Апанасевіч, якіх абвінавачваюць ў неналежным выкананні абавязальніцтваў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя вучаніцы 8“А” класа Вікторыі Папчэня на прыборцы бульбы ў верасні 2016 года.