Богдан Здраеўскі, кіраўнік Дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю. Фота: euroradio.fm У Мінску 19 ліпеня адбылася сустрэча дэлегацыі Еўрапейскага парламента з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія далі сваю ацэнку сітуацыі ў краіне, а таксама распавялі пра перашкоды і абмежаванні, з якімі ім даводзіцца сутыкацца ў сваёй дзейнасці.  

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Да гэтага часу адвакат палітвязня Міхаіла Жамчужнага ня ведае дакладнага месца ўтрымання свайго падабароннага.

Максім Філіповіч Савецкі раённы суд Гомля даслаў блогеру Максіму Філіповічу СМС-паведамленьне пра разгляд адміністрацыйнай справы паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП.

Генадзь Бердзянёў. Фота: Радыё Свабода Крымінальная справа за абразу прэзідэнта, якая была заведзеная яшчэ красавіку 2017 года супраць прадпрымальніка Генадзя Бердзянёва з Полацку, дагэтуль не закрытая.

Аляксей Міхаленя. Фота: ПЦ "Вясна". Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленне, у якім заклікае дамагацца адмены смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю.

Amnesty International распачала кампанію ў падтрымку арыштаваных у Турцыі праваабаронцаў і заклікае дасылаць звароты з патрабаваннем іх вызвалення на адрас турэцкага міністра юстыцыі Бекіра Баздага.

Ігар Пастноў. Віцебскага доктара Ігара Пастнова, вядомага сваімі крытычнымі выступамі ў адрас мясцовых чыноўнікаў, вінавацяць ў заведама фальшывым даносе пра здзяйсненне злачынства. Крымінальная справа па частцы 1 артыкула 400 Крымінальнага кодэксу РБ распачатая 4 ліпеня гарадскім аддзелам Следчага камітэту па заяве начальніка СІЗА №2 Эдуарда Курыленкі.

Праваабаронцы накіроўваюцца ў Адміністрацыю прэзідэнта. Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказала на зварот праваабаронцы Валянціна Стэфановіча па пытанні ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Зварот, разам з 18 тысячамі подпісаў, якія сабрала “Міжнародная амністыя” ў розных краінах свету, праваабаронцы перадалі ў Адміністрацыю 6 ліпеня.

Глеб Вайкуль. Фота Радыё Свабода. У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія за апошня два гады адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Пікет салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў» 22 чэрвеня 2017 года. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў». Пратаколы складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).