- Катэгорыя: Вясна
4 жніўня ў 10.00 суд Ленінскага раёна г. Мінска разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторы удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на працягу года) ў дачыненні да Марыны Адамовіч, жонкі былога палітвязня Мікалая Статкевіча.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні адміністратыўным арыштам каардынатара БХД па Мінскай вобласці Паўла Пракаповіча. І хаця працэс адбыўся яшчэ 1 жніўня, пра яго стала вядома толькі зараз, паколькі сам актывіст у гэты час быў у ад’ездзе, а суд прайшоў без яго ўдзелу.
- Катэгорыя: Вясна
Гэты дзень быў заснаваны ў 2012 годзе як адказ на арышт Алеся Бяляцкага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" (вызвалены датэрмінова ў 2014 годзе). Нам было важна паказаць, што пасля ўсіх падзей грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, журналісты Беларусі не засталіся ў адзіноце, - піша by.soli-day.org. І мы будзем працягваць прыцягваць міжнародную ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Пад час імпрэвізаванай прэс-канферэнцыі, якую 3 ліпеня правялі старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, было заяўлена, што апошнія падзеі вакол прафсаюзу РЭП – не звычайная праца падаткавых органаў, а спланаваная акцыя супраць незалежных прафсаюзаў, якая мае палітычны кантэкст. Генадзь Фядыніч распавёў журналістам, як разгортваліся ўчорашнія падзеі, звязаныя з ягоным затрыманнем, ператрусам і допытам.
- Катэгорыя: Вясна
Бацька непаўнагадовай дзяўчыны М. з Ваўкавыску Васіль Валашчук паведаміў ПЦ “Вясна”, што 13 ліпеня на хатні нумар патэлефанаваў супрацоўнік Маскоўскага РУУС, які прадставіўся Андрэем Менцам. Да тэлефону падыйшла маці М., яна стала размаўляць з міліцыянерам праз гучную сувязь. Падчас размовы Андрэй Менц цікавіўся дзяўчынай, сказаў, што на яе заведзеная крымінальная справа за тое, што яна 3 ліпеня 2017 знаходзілася на несанкцыянаваным мітынгу ў г.Мінску і на пытанні, якія задаваў карэспандэнт ТБ Белсат, выказалася супраць дзейнай улады.
- Катэгорыя: Вясна
«Віцебская вясна» працягвае знаёміць чытачоў з умовамі знаходжаньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Журналіст Арцём Сізінцаў асьвятляў веснавыя акцыі пратэсту і суды над іх удзельнікамі ня толькі ў сваёй роднай Воршы, але і ў Магілёве, і ў Віцебску. Супрацоўнікі праваахоўных органаў ацанілі актыўнасьць рэпартэра – ён быў затрыманы 25 сакавіка за Дзень Волі ў Віцебску. Суд прызначыў Арцёму 10 сутак арышту.
- Катэгорыя: Вясна
Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску ў дачыненні да двух службовых асоб прафсаюза РЭП – старшыні арганізацыі Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комліка па фактах ухілення ад выплаты падаткаў узбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу РБ.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракаментаваў затрыманні і ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў. У 2011 годзе аналагічная гісторыя здарылася з самім Бяляцкім, ён быў асуджаны на 4 з паловай гады за нясплату падаткаў, піша "Наша Ніва".