Барыс Бухель і Аляксей Колчын. Магілёўскія праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын на працягу апошняга года актыўна прасілі гарадскія ўлады змяніць мясцовае заканадаўства ў сферы масавых мерапрыемстваў. Яны прапаноўвалі адмяніць абавязковыя для адзіночных пікетаў і масавых акцый дамовы аб ахове грамадскага парадку, аб дзяжурстве «хуткай дапамогі» і ўборцы пасля праведзенага масавага мерапрыемства. На гарадскім узроўні ўлетку мінулага года яны атрымалі адмову, пасля чаго вырашылі звярнуцца ў аблвыканкам.

Фота з сайта umdpl.info Затрыманыя падчас сакавіцкіх акцый пратэсту з дапамогай праваабарончага цэнтру “Вясна” падрыхтавалі дзве калектыўныя скаргі. Першая, адрасаваная ў Пракуратуру Мінскай вобласці, датычыцца незаконных дзеянняў супрацоўнікаў жодзінскага ІЧУ па зборы ДНК у арыштантаў. У другой скарзе, накіраванай адначасова ў Генеральную пракуратуру і ў Міністэрства аховы здароўя, пералічаныя факты няякаснага харчавання ў ЦІП ГУУС Мінкарвыканкама і ў ІЧУ Жодзіна. 

Юры Рубцоў. Фота svaboda.org Палітэмігранту Юрыю Рубцову нямецкія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак, паведамляе Еўрарадыё. Пра гэта актывіст напісаў у сваім акаўнце на Фэйсбуку. У каментарах Рубцоў дадаў, што хутчэй за ўсё вернецца дадому.

Святлана Алексіевіч Кіраўніцтва Гомельскай абласной бібліятэкі адмяніла сустрэчу Святланы Алексіевіч з жыхарамі Гомеля, паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) Анатоль Бароўскі.

Аляксандр Макарэвіч. Малады паэт з Воршы Аляксандр Макарэвіч напісаў верш “За Катынь!” і з дапамогай сяброў запісаў свой відэавыступ на Кабыляцкай гары – месцы масавых расстрэлаў у Воршы ў часы СССР.  Галоўны лейтматыў ягонага паэтычнага твора - сталінскія расстрэлы.

Валантэрская служба “Вясны” запрашае на прагляд фільму «12 раз'юшаных мужчын» з далейшай дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання. Кінапрагляд адбудзецца 2 чэрвеня ў Гомелі ў Цэнтры Беларускай Мовы (вул. Кірава, 3, к. 1-8).

Удзельнікі круглага стала аб парушэннях акадэмічных свабод у Беларусі Тэму парушэння акадэмічных свабод у Беларусі абмеркавалі праваабаронцы і актывісты студэнцкага руху з Беларусі і Украіны 31 траўня ў Кіеве.

Паліна Шарэнда-Панасюк  Берасцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк  пераведзена са статуса сведкі ў статус падазраванай па справе вывешанага  ў Берасці банера з надпісам: “Лукашенко, ты у...д! Хватит грабить наш народ!”. Крымінальную справу справу за абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт 368 КК) узбудзіў Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта РБ. 

Будынак СІЗА КДБ. Фота: БелаПАН Зьмітра Новіка зноў перавялі ў СІЗА КДБ, паведаміла Радыё Свабода грамадзкая прадстаўніца сем’яў затрыманых у справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў  Ніна Шыдлоўская.

Выстава "Я і мае правы" ў дзіцячай раённай бібліятэцы г. Светлагорска Урачыстае адкрыццё выставы "Я і мае правы" адбылося 31 траўня ў дзіцячай раённай бібліятэцы г. Светлагорска.  Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны правоў дзіцяці, які адзначаецца 1 чэрвеня. Арганізаваць незвычайную і цікавую выставу дапамаглі мясцовыя прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна”.