Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы адразу 12 актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з Гомеля на правядзенне мірных сходаў і выказванне свайго меркавання. Адпаведнае рашэнне па справе “Зінаіда Шуміліна і іншыя (№2142/2012)” прынятае на апошняй 120-й сесіі КПЧ, якая прайшла ў Жэневе ў ліпені бягучага года, паведамляе “Гомельская вясна”

Міжнародная арганізацыя 24 жніўня асудзіла перасьлед незалежных журналістаў у Беларусі, зьвярнуўшы ўвагу на працяглыя судовыя працэсы над пяцьцю журналістамі. Заяву «Рэпартэраў бязь межаў» пераказвае "Свабода".

Стас Івашкевіч. 24 жніўня Лідскі раённы суд пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (420 рублёў) журналіста тэлеканалу «Белсат» Станіслава Івашкевіча, паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў зроблены журналістам сюжэт пра вёску пад Лідай, якая тоне ў гноі, што трапляе ў наваколле з мясцовага свінакомплексу, 

Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых паглядзець і абмеркаваць усе тры часткі сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Артюса-Бертрана "Human" (арыгінал з рускімі субтытрамі) у Гомелі. Першы кінапрагляд адбудзецца ўжо ў наступную сераду - 30 жніўня.

Дзяніс Рабянок, фота з асабістай старонкі ў Фэйсбуку Калінкавіцкія ўлады адмовілі актывісту незалежнага прафсаюза РЭП Дзянісу Рабянку ў правядзенні пікету ў цэнтры горада. Ён хацеў выказаць салідарнасць з патрапіўшымі пад крымінальны пераслед Генадзем Фядынічам і палітвязнем Ігарам Комлікам. З адказам райвыканкама актывіст не згодны, паведамляе praca-by.

Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders глыбока занепакоеная нядаўнімі дзеяннямі беларускіх уладаў і асуджаюць пераслед двух праваабаронцаў — старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.

Фота Радыё Свабода Cуддзя Лоеўскага раённага суду Іван Цалкоў 23 жніўня спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Як паведамляе "Гомельская Вясна", такое рашэнне было прынята, таму што скончыўся двухмесячны тэрмін, цягам якога можна было прыцягваць да адказнасці за адміністрацыйны ўчынак. 

Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency У Базар-Каргонскім судзе Джалалабадскай вобласці Кыргызстана павінна было адбыцца судовае слуханне па пазове адваката вязня сумлення Азімжана Аскарава, які патрабуе прызнаць незаконным арышт, накладзены на дом праваабаронцы раённай пракуратурай.

«Хочаце падарыць людзям свабоду? А што яны з ёй будуць рабіць?»