Візіт міжнародных экспертаў па пытаннях смяротнага пакарання ўГородні 12 верасня 2017 года. Фота:rgazeta.by Візіт міжнародных экспертаў па пытаннях смяротнага пакарання адбыўся 12 верасня ў Гародні. Ён прайшоў у рамках праекта па інфармаванні насельніцтва Беларусі аб практыцы прымянення смяротнага пакарання і аргументах на карысць мараторыя.

Павел Сапелка Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка каментуе першыя вынікі пазачарговай пераатэстацыі адвакатаў, распачатай 12 верасня Міністэрствам юстыцыі.

Ганна Бахціна. Фота: svaboda.org 12 верасня Міністэрства юстыцыі праводзіць пазачарговую пераатэстацыю ў дачыненні да 21 адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Сярод прызнаных “некваліфікаванымі” – Ганна Бахціна, абаронца фігуранта справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (так званай справы “Белага Легіёну”) Міраслава Лазоўскага.  

Павел Севярынец. Фота Барыса Гарэцкага Павел Севярынец атрымаў з Перашмайскага РУУС г. Мінска адказ на сваю заяву па факце незаконнага выкарыстання запісу яго тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у праграме Белтэлерадыёкампаніі “Званок сябру”.

Алесь Бяляцкі на сайд-івенце “Правы чалавека ў Беларусі — ад Справы патрыётаў да Справы прафсаюзаў”. Варшава, 11 верасня 2017 г. У Варшаве ў межах канферэнцыі па чалавечым вымярэнні, арганізаванай БДІПЧ АБСЕ, 11 верасня прайшло паралельнае мерапрыемства з удзелам беларускіх праваабаронцаў, асноўнай тэмай якога стала абмеркаванне рэпрэсіяў у Беларусі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі “справу патрыётаў” і “справу прафсаюзаў”.

Уладзь Яроменак пад час абароны Курапат. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Актывіст “Маладога фронту” Уладзь Яроменак 8 верасня атрымаў судовую пастанову аб вынясенні арышту на 3 сутак за абарону Курапат, якая была арганізаваная актывістамі супраць будаўніцтва ў ахоўнай зоне напрыканцы лютага - пачатку сакавіка 2017 года.

Мусульманская жанчына ў масцы Аун Сан Су Чжы падчас мітынгу супраць пераследу рахінджа. Фота: Dita Alangkara/AP Фактычны лідэр М'янмы Аун Сан Су Чжы ў сераду ўпершыню пракаментавала сітуацыю ў штаце Ракхайн, дзе з канца жніўня ўзброеныя сілы вядуць аперацыю супраць паўстанцаў-рахінджа. Па словах Аун Сан Су Чжы, урад краіны абараняе ўсіх жыхароў штата Ракхайн «найлепшым чынам». Гэта абуральная заява, лічыць Amnesty International.

Cтаніслаў Паўлінковіч. Фота Радыё Свабода. У Магілёве 11 верасьня быў затрыманы актывіст аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслаў Паўлінковіч. Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, яго затрымалі за ўдзел у «акцыі папярэджаньня» 8 верасьня ў Менску. Падставай для затрыманьня сталіся публікацыі ў СМІ пра акцыю, у тым ліку відэатрасьляцыі Свабоды.

Суд Заводскага раёна Мінска разглядае адміністратыўную справу сацыяльнага актывіста Рамана Халілава, якога вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).

11 верасня ў Варшаве распачала працу штогадовая Нарада па разглядзе выканання абавязальніцтваў дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння, якая будзе доўжыцца да 22 верасня. У межах канферэнцыі Прадстаўнікі ПЦ “Вясна” возьмуць удзел у трох паралельных мерапрыемствах, дзе будзе абмяркоўвацца сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.