- Катэгорыя: Вясна
Нядаўна сяброўка распавяла гісторыю пра тое, што пазнёмілася на замежнай канферэнцыі з італійкай, якая паспела папрацаваць у Штатах, а зараз займаецца антыкарупцыйным праектам у Гішпаніі. Пасля такіх аповедаў я ўздыхаю не ад таго, што людзі могуць так цікава перамяшчацца па свеце, а ад таго, што цяжка ўявіць эфектыўную антыкарупцыйную арганізацыю ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
20 лістапада Партызанскі раённы суд Мінску аштрафаваў апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка на 40 базавых велічынь (920 рублёў), паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, учора, 16 лістапада, скончыўся 5-суткавы тэрмін змяшчэння ў ШІЗА палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Гэта ўжо 11-ае спагнанне, якое асуджаны атрымаў з пачатку жніўня бягучага года ад адміністрацыі калоніі №9 г. Горкі. Верагодна, сёння будзе вынесена чарговае.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) і ўдзельнікі канферэнцыі "Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі", якая прайшла 16 лістапада ў Мінску, патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць пераслед журналістаў-фрылансараў, паведамляе БелаПАН. Канферэнцыя, арганізаваная МФЖ сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, сабрала каля 50 удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Вялікабрытаніі, Германіі, Нарвегіі, Іспаніі, Італіі, Францыі, Швецыі і Эстоніі. Запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных органаў мерапрыемства праігнаравалі.
- Катэгорыя: Вясна
Адначасова са стартам кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў праваабаронцы пачалі кампанію па назіранні за гэтымі выбарамі. Пра гэта паведамілі каардынатары незалежнага назірання ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Гулак (БХК) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ “Вясна”) на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 16 лістапада ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-канферэнцыя “Мясцовыя выбары на фоне няздзейсненых зменаў у Выбарчы кодэкс” 16 лістапада 2017, г. Мінск
- Катэгорыя: Вясна
Кажуць, сёння модна быць адукаваным, развіваць крытычнае мысленне і мець сваё меркаванне. Будзь у тэме - хайпані разам з намі.
- Катэгорыя: Вясна
Першае паседжанне Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, якое прайшло 15 лістапада, пацвердзіла, што асноўныя працэдуры кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў 28-га склікання будуць праходзіць па ранейшых схемах.
- Катэгорыя: Вясна
Не паспелі яшчэ праваахоўнікі на пару з судамі разабрацца ў удзельнікамі “Марша абураных бкларусаў-2.0”, як час падганяе складаць пратаколы правапарушэнняў на тых, хто выйшаў 29 кастрычніка да прыступкаў будынку КДБ, каб правесці жалобную акцыю «Ланцуг памяці». Яна была прысвечаная памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі 29-30 кастрычніка 1937 года.