- Катэгорыя: Вясна
Савет міністраў Беларусі ўнёс у парламент законапраект, паводле якога вулічныя мерапрыемствы можна праводзіць, проста паведаміўшы пра свой намер мясцовым уладам. Ці зменіць гэта хоць нешта для арганізатараў вулічных акцый і шэсцяў? Што хаваецца за гэтай прапанаванай зменай у законе “Аб масавых мерапрыемствах”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Руху “За свабоду”, адзін з заяўнікаў сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” Юрась Меляшкевіч і праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
- Катэгорыя: Вясна
У аграсядзібе ў вёсцы Стаўры, што пад Воршай, 6 кастрычніка адбылася дыскусія на тэму сувязі масавых рэпрэсій мінулага і смяротнага пакарання, а таксама прэзентацыя дакументальнага фільма “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”. Адным з выступоўцаў на мерапрыемстве быў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
- Катэгорыя: Вясна
У адукацыйнай прасторы PUNKT 6 кастрычніка ўзважвавалі усе “за” і “супраць” смяротнага пакарання ў Беларусі. Публічная дыскусія з удзелам праваабаронцаў “Вясны” адбывалася ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання, які праводзіцца з 5 па 10 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Гомелі 5 кастрычніка адбыўся кінапаказ мастацкага фільма “Сальвадор”, які дапамагае з розных бакоў паглядзець на праблему забойства чалавека дзяржавай.
- Катэгорыя: Вясна
29 верасня Саветам Міністраў у Палату прадстаўнікоў быў унесены праект “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў”. Праз некалькі дзён ён быў прыняты Палатай прадстаўнікоў, адобраны Саветам Рэспублікі і падпісаны прэзідэнтам краіны. Чаму ўнесеныя змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” на практыцы мала чаго зменяць для грамадзянскай супольнасці, тлумачыць юрыст Праваабрончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
- Катэгорыя: Вясна
10.10.2011 г. Калі ў 2010 годзе былі разстраляныя Андрэй Жук і Васіль Юзэпчук, памятаю, як мяне ахапіла пачуцьцё абурэньня і бязсільля.
- Катэгорыя: Вясна
Футбольны заўзятар Аляксандр Вянгерскі, які адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве, абвесціў галадоўку ў знак падтрымкі палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Праваабаронцам пра гэта паведаміў грамадскі актывіст з Вялейкі Аляксей Сюдак, якому Вянгерскі даслаў ліст.
- Катэгорыя: Вясна
Аб'яднанне намаганняў з актывістамі глабальнага абаліцыянісцкага руху з'яўляецца чарговым крокам беларускіх праваабаронцаў на шляху да спынення смяротнага пакарання ў сваёй краіне. Разам з тым Беларусь абазначылася на мапе свету як месца, дзе расстрэльныя прысуды нярэдка выносяцца прадстаўнікам найбольш уразлівых групаў насельніцтва.