Павел Севярынец у судзе У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска раніцай 2 кастрычніка адбыўся суд над палітыкам Паўлам Севярынцам за ўдзел у акцыі 8 верасня, паведамляе радыё "Свабода".

Фота - Вольга Сацук Прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый, у тым ліку і праваабарончых, сумесна з медыяэкспертамі вызначалі, якім чынам у Беларусі магчыма змагацца з мовай варожасці. Падчас “Нацыянальнай кансультацыі грамадзянскай супольнасці па супрацьдзеянні мове варожасці і дыскрымінацыі ў Беларусі” ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што ў краіне неабходна адпаведнае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства.

Скрын-шот з сайта Глыбоцкага райвыканкама. Пракуратура Глыбоцкага раёна разглядзела заяву юрыста ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча аб парушэнні службовымі асобамі Глыбоцкага райвыканкама заканадаўства ў частцы незаконнага ўвядзення на тэрыторыі раёна з 14 да 20 верасня 2017 года каменданцкага часу.

Марына Адамовіч. Фота "Радыё Свабода" Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч накіравала скаргу на імя Генеральнага пракурора РБ з нагоды таго, што да яе мужа, які адбывае 15-суткавы арышт у ЦІП, ужо трэція суткі не пускаюць адваката.

Жыхар Смаргоні Сяргей Цыркуновіч, вычарпаўшы нацыянальныя сродкі абароны, аспрэчыў ў Камітэце па правах чалавека ААН законнасць існавання ў краіне лячэбна-працоўных прафілакторыяў.

Ларыса Шчыракова ў судзе 28 верасня 2017 года. Фота: "Гомельская Вясна". У судзе Гомельскага раёну 28 верасня адбыўся суд над журналістам – фрылансерам Ларысай Шчыраковай. Журналістку традыцыйна вінавацяць у “незаконным вырабе прадукцыі СМІ”, ёй закідваюць стварэнне сюжэту пра заняпад аўтарынку “Асаўцы”, які быў у этэры спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”. Інфармацыю пра суд падае сайт "Гомельскай Вясны". 

Алесь Міхалевіч. Фота: nn.by Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які  быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, два гады таму вярнуўся на радзіму. Аднак крымінальную справу па снежаньскіх падзеях 2010 году ў дачыненні да палітыка да гэтага часу не закрылі.

Затрыманне Аляксандра Вянгерава на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота з сацыяльных сетак. У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам “Пагоня”. Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля.

Спікеры круглага стала: Сяргей Наўродскі і Дзмітрый Бабіцкі (CASE Belarus), Валерый Журакоўскі (МАГА «АКТ») Дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, маладыя людзі з інваліднасцю, зняволеныя - іх становішча стала прадметам абмеркавання на круглым стале «Актуальныя праблемы ўразлівых групаў насельніцтва: беларускі і еўрапейскі вопыт», які сабраў у Мінску 28 верасня беларускіх і замежных экспертаў у галіне сацыяльных даследаванняў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, у тым ліку праваабарончых.

Марына Кастылянчанка, Марына Дубіна, Ігар Трухановіч, Яўген Дзяткоўскі, Анісія Казлюк Сацыяльныя актывісты, у якіх 26 верасня праходзілі ператрусы, правялі прэс-канферэнцыю, падчас якой распавялі падрабязнасці таго, што адбывалася ў той дзень у іх дамах.