Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт не дазволіў мясцовым грамадскім і экалагічным актывістам правесці 23 лістапада пікет насупраць завода беленай цэлюлозы. Праз пікет актывісты Светлагорска хацелі выказаць занепакоенасць станам навакольнага асяроддзя ў выніку ўвода ў дзеянне завода беленай цэлюлозы, супраць будаўніцтва якога яшчэ ў 2012 годзе падпісаліся 10191 жыхароў горада і Светлагорскага раёна.
Аднак мясцовыя ўлады вырашылі, што пададзеная за 15 дзён да мерапрыемства заява не адпавядае патрабаванням ч.5 арт.5 закона “Аб масавых мерапрыемствах” (спіс звестак, якія павінны быць пазначаны ў заяве) і рашэнню райвыканкама “Аб масавых мерапрыемствах у Светлагорскім раёне”. Пры гэтым якія менавіта звесткі ў пададзенай заяве не адпавядалі патрабаванням, у адказе не пазначана.
Актывісты плануюць абскарджваць атрыманае рашэнне.
Крыніца: Светлагорскім актывістам забаранілі праводзіць экалагічны пікет