«Мы спыняем дзеянні, а не меркаванні». «Каральная дзея, а не пункт гледжання». «Даць магчымасць выказацца ўсім бакам - значыць прадаставіць абарону грамадству». На гэтыя пастулаты ў сваёй працы з вулічнымі дэманстрантамі абапіраюцца сілы правапарадку ў Швецыі. Там для забеспячэння канстытуцыйных правоў і абароны ўдзельнікаў публічных маніфэстацыяў працуюць адмыслова навучаныя супрацоўнікі Дыялогавай паліцыі, з якімі давялося сустрэцца беларускім праваабаронцам.

Рыгор Крывіцкі ў судзе. 16 траўня 2017 года па тэлефоне быў выкліканы ў Мазырскі РАУС, каардынатар па рэгіёну БНК, сябра Руху “За Свабоду” Рыгор Крывіцкі.

Фота: bigpicture.ru Дэмакратычныя актывісты звярнуліся ў суд Савецкага раёна Гомеля са скаргай на бесчалавечныя ўмовы ўтрымання арыштаваных у ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама.

Дзмітрый Паліенка ў судзе. Фота belapan.com Сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2 даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім распавёў, што на яго начапілі жоўтую «бірку экстрэміста».

Жанна Пцічкіна Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі звярнулася з касацыйнай скаргай у Мінскі гарадскі суд па справе выплаты кампенсацыі маці і сястры памёрлага ў СІЗА №1 жыхара Мінска Ігара Пцічкіна.

Мітынг на Кастрычніцкай плошчы 1 траўня 2017 года. Суд Цэнтральнага раёну Мінска разглядае адміністратыўныя справы ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынга на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня.

Павел Кірлік, якога збівалі двое сутак у аддзяленні міліцыі, распавёў, што пакуль Следчы камітэт не спяшаецца распачынаць крымінальную справу па факце катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў ГАМ Маскоўскага раёна г. Мінска, а наадварот спрабуе ціснуць на яго і яго блізкіх.

Марына Георгіеўна Багданава. Мінскі абласны аддзел Следчага камітэта прыняў рашэнне аб спыненні крымінальнай справы па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медработнікам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць жыхара Мінска Алега Багданава ў "Турме №8" г. Жодзіна. Адпаведнае апавяшчэнне атрымала 12 траўня ягоная маці, Марына Георгіеўна Багданава.

Прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў. Фота Радыё Свабода Абласны суд у Гомелі 24 траўня разгледзіць скаргу Віктара Казлова на прысуд раённага суда аб «гучнай, нецэнзурнай лаянцы» ў грамадскім месцы. Інтрыга ў тым, што 67-гадовы мужчына пасля анкалагічнай аперацыі на лёгкіх страціў голас і таму размаўляць вымушаны толькі шэптам. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна"

Журналістка Вольга Чайчыц Суд Дзяржынскага раёну (па месцы рэгістрацыі журналісткі) прысудзіў Вользе Чайчыц штраф у памеры Br 920 (40 базавых велічыняў) за онлайн-трансляцыю з Барысава. Разглядаў справу суддзя Крупец Сяргей.