Алесь Капуцкі. Назіральнік з Маладэчна Аляксандр Капуцкі параўнаў рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб месцах, вызначаных для правядзення агітацыйнай кампаніі па выбарах у раённы Савет дэпутатаў, з рашэннем папярэдняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы.

Барыс Бухель. Фота: mspring.online Сябра «Магілёўскага праваабарончага цэнтра» Барыса Бухеля ўключылі ў склад абласной грамадскай назіральнай камісіі (ГНК) пры галоўным Упраўленні юстыцыі Магаблвыканкама. Па словах праваабаронцы, ён не чакаў такога рашэння:

Кіраўнік працоўнай групы па Беларусі ПА АБСЕ Кент Харстэд на парламенцкіх выбарах 2016 года ў Беларусі Як паведамляе БелаПАН, спецпрадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд шкадуе, што працэс рэфармавання выбарчага заканадаўства Беларусі не прасоўваецца наперад, і заклікае беларускія ўлады актывізаваць намаганні па правядзенні рэформаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ПА АБСЕ, распаўсюджаным па выніках трохдзённага візіту Харстэда ў Беларусь.

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якая ажыццяўляе маніторынг на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў двадцаць восьмага склікання, запрашае валанцёраў для назірання падчас датэрміновага і ў асноўны дзень галасавання.  

Еўрапейскі саюз рэзка раскрытыкаваў Беларусь за смяротныя прысуды, вынесеныя двум мужчынам 20 студзеня.

Ганна Смілевіч Адлічаная з БДУ кіраўніца “Моладзі БНФ” Ганна Смілевіч распавяла, што не збіраецца з’язджаць за мяжу, а праз год зробіць спробу аднавіцца на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.

Блогер Сяргей Пятрухін Берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна аштрафавалі за неяўку па позве, але справу за супрацу з тэлеканалам “Белсат” спынілі. Пастанову аб спыненні справы аб адміністратыўным правапарушэнні па арт па арт. 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) падпісаў 19 студзеня намеснік начальніка АЎС адміністрацыі Ленінскага раёна г Брэста падпалкоўнік міліцыі Н.Г.Самасюк.

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна" Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сітуацыю з масавымі допытамі сябраў арганізацыі Следчым камітэтам, якія адбываюцца апошнім часам.

Валерый Білібуха Адзін з трох апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты Бярозаўскага раённага Савету, цяперашні дэпутат Першамайскага сельскага Савету, сябра БХД Валерый Білібуха ў другі раз прэтэндуе на мандат у сельсавеце.

Назіранне ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У маніторынгу ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ