- Катэгорыя: Вясна
Цяпер са справаздачай можна азнаёміцца ў раздзеле "Выданні" на нашым сайце: «Рэспубліка Беларусь: месцы несвабоды» (2017). Даследаванне становішча ва ўстановах несвабоды, а таксама прыняцце прававых мераў супраць прымянення катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання - адзін з асноўных накірункаў дзейнасці Праваабарончага цэнтра «Вясна».
- Катэгорыя: Вясна
Умовы этапу перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў гэтага году па Гродна і вобласці з’яўляюцца амаль аналагічнымі тым умовам, што былі падчас выбараў 2014г, за выключэннем Гродна. Пра гэта распавёў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель, які прааналізаваў рашэнні па перадвыбарчай агітацыі на выбарах 2014 і 2018 гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусь, але мае намер адсачыць іх вынікі. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 28 студзеня, сказаў намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецпрадстаўнік па Усходняй Еўропе Кент Харстэд.
- Катэгорыя: Вясна
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” накіравалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца адносна прававой нявызначанасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
- Катэгорыя: Вясна
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” накіравалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца адносна прававой нявызначанасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
- Катэгорыя: Вясна
Па Берасцейшчыне коціцца хваля допытаў членаў незалежнага прафсаюза “РЭП”. Выклікі ў міліцыю тычацца крымінальнай справы, узбуджанай супраць старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Федыніча і бухалтара прафсаюза Ігара Комліка.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная падзеямі ў Чачні, дзе любая праца па дакументаванні і наданню галоснасці парушэнняў правоў чалавека пастаянна пераследуецца аўтарытарнай уладай Рамзана Кадырава пры падтрымцы федэральных уладаў. Праваабаронцы сістэматычна падвяргаюцца фізічным нападам, падпалам і крымінальнаму пераследу па сфальсіфікаваных абвінавачваннях. У апошнія дні мы назіраем відавочную атаку на Праваабарончы Цэнтр "Мемарыял" з мэтай спынення яго працы на Паўночным Каўказе.
- Катэгорыя: Вясна
У ток-шоу «Кожны з нас» на тэлеканале “Белсат” аўтарытэтны святар Беларускай праваслаўнай царквы протаярэй Яўген Грамыка, праваабаронца Валянцін Стэфановіч і іншыя эксперты выказаліся на адну з самых вострых тэмаў – смяротнае пакаранне.
- Катэгорыя: Вясна
На паседжанні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта 3 студзеня было прынятае рашэнне аб вызначэнні ў Светлагорскім раёне месцаў для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі пад час правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
26 студзеня 1998 года група актывістаў падала дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання, якое абараняла б правы магілёўцаў. Гэтую дату прынята лічыць днём нараджэння Магілёўскага праваабарончага цэнтра, якому у 2018-ым споўнілася ўжо дваццаць гадоў. Дзейсныя члены МПЦ сабраліся сціпла адзначыць дату ў грамадскім цэнтры «Кола».