Галіна Пашкоўская. Фота: Гомельская Вясна". Гомельская акруговая камісія зарэгістравала кандыдатам у мясцовыя дэпутаты жыхарку Жлобіна Галіну Пашкоўскую (вылучаецца ад кампаніі”Гавары праўду”), якой раённая Жлобінская выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі. Сп. Галіна балатуецца па Камсамольскай выбарчай акрузе ў Жлобінскі раённы савет дэпутатаў. Афіцыйная падстава адмовы ў рэгістрацыі – несапраўднасць 8 з 15 абраных на праверку подпісаў выбарцаў. Сябры камісіі паведамілі Галіне Пашкоўскай, што яны спачатку візуальна ацэньвалі сапраўднасць подпісаў, а потым хадзілі па кватэрам і спраўджвалі яе подпісы.

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска лічыць адмову раённага Следчага камітэта ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі 25 сакавіка пры налёце міліцыі на офіс арганізацыі законнай і абгрунтаванай.

На днях стала вядома, што валанцёрка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Анісія Казлюк трапіла ў спіс “30 да 30” часопісу Forbes у катэгорыі “Права і кіраванне”. Дзяўчына распавяла сайту ПЦ “Вясна” пра тое, чаму яна займаецца валанцёрскай дзейнасцю, а таксама пра свае далейшыя планы ў праваабарончай сферы. У кастрычніку Анісіі напісала журналістка Forbes. Яна паведаміла, што на сайце тэлеканалу “Белсат” знайшла артыкул пра дзяўчыну, у якім распавядалася, як валанцёрка была затрыманая на мяжы, калі вярталася з Праваабарончага форуму. Журналістка даслала Анісіі анкету са стандартнымі для ўсіх удзельніках пытаннямі, дзяўчына запоўніла яе і стала чакаць вынікаў.

СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Фота: sputnik.by Па інфармацыі, якая стала вядома праваабаронцам, у Следчым ізалятары №1 Мінска знаходзіцца не шэсць, а сем асобаў, асуджаных да смяротнага пакарання. Яшчэ адзін прысуд быў вынесены, меркавана, Віцебскім абласным судом ў мінулым годзе.

СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Фота: sputnik.by Па інфармацыі, якая стала вядома праваабаронцам, у Следчым ізалятары №1 Мінска знаходзіцца не шэсць, а сем асобаў, асуджаных да смяротнага пакарання. Яшчэ адзін прысуд быў вынесены, меркавана, Віцебскім абласным судом ў мінулым годзе.

Міністэрства інфармацыі назвала прычыны блакіроўкі сайта “Хартыя97”.  Інфармацыйны рэсурс абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыі, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, у парушэнні Закона аб масаваых мерапрыемствах, а таксама ў распаўсюдзе матэрыялаў, якія прызнаныя экстрэмісцкімі.  Падставай для блакіроўкі сайта стаў артыкул 38 Закона “Аб СМІ”, які неаднаразова крытыкаваўся праваабаронцамі як закон дыскрымінацыйны і недэмакратычны.  Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць прэтэнзіі міністэрства інфармацыі да сайту “Хартыя97” беспадстаўнымі і абуральнымі.

Назіральнік Алег Мацкевіч Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў чарговую скаргу ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з просьбай апратэставаць рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту ад 13 ліпеня 2010 г. № 851 “О порядке проведения массовых мероприятий в Борисовском районе” як неадпаведнае дзеючаму заканадаўству.

Актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка 25 студзеня Мікіту Семяненку, актывісту Руха “За свабоду”, кандыдату ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савету дэпутатаў, зарэгістраванаму толькі пасля скаргі ў гарадскую выбарчую камісію, патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУС. Мужчына, які не прадставіўся, запрасіў Семяненку на “размову” з нагоды таго, што актывіст нібыта парушыў грамадскі парадак падчас наведвання 18 студзеня Фрунзенскай раённай выбарчай камісіі.

Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак 25 студзеня 2018 гадоў ў Вярхоўным судзе Чачэнскай Рэспублікі павінна было адбыцца пасяджэнне па разглядзе апеляцыйнай скаргі кіраўніка прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтру "Мемарыял" у г. Грозным Аюба Ціціева і яго адваката на абранне Шалінскім гарадскім судом меры стрымання, паведамляецца на сайце праваабарончай арганізацыі.

Міхал Анемпадыстаў У першыню я сутыкнуўся з творчасцю Міхала Анемпадыстава ў 1998 годзе.