- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Магілёўская Вясна, 5 сакавіка калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзела скаргу Міхаіла Жамчужнага, які ўтрымліваецца ў папраўчай калоніі №9.
- Катэгорыя: Вясна
Паэт і грамадзкі дзеяч Уладзімір Някляеў, якога яшчэ ў лістападе мінулага года асудзілі да арышту на 10 сутак нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”, звярнуўся са скаргаю на пастанову суда Ленінскага раёна г. Мінска у Вярхоўны суд Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка атрымаў адказ на сваю скаргу з Пракуратуры горада Мінска, якая адмяніла пастанову Першамайскага раённага Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго збіцця 25 сакавіка 2017 года.
- Катэгорыя: Вясна
Аператара тэлеканала “Белсат” Андруся Козела выклікаюць у суд Цэнтральнага раёна Мінска 7 сакавіка а 10 гадзіне, паведамляе Прэс-служба БАЖ.
- Катэгорыя: Вясна
На панядзелак, 5 сакавіка, прызначаны два судовыя працэсы па скаргах Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя ў адносінах да яго спагнанні адміністрацыяй калоніі №9 у Гроках, куды палітвязень пераведзены адбываць пакаранне ў ліпені 2017 года.
- Катэгорыя: Вясна
Незалежны назіральнік Арцём Скарабагаты, якога адразу пасля выбараў у мясцовыя Саветы арыштавалі на 7 сутак, распавёў пра абставіны свайго затрымання на выбарчым участку ў асноўны дзень галасавання. У фае Дома культуры аграгарадка Лясны знаходзілася два ўчасткі для галасавання па Другой Бараўлянскай выбарчай акрузе – №3 і №10, на які запісаўся назіральнікам мясцовы жыхар Арцём Скарабагаты. Хлопец прыйшоў туды каля васьмі ранку і пачаў назіраць за тым, што адбываецца на ўчастку.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёры ПЦ “Вясна” атрымалі адказы з Дэпартаменту выканання пакаранняў і ад адміністрацыі папраўчай калоніі №2 на свае скаргі на неперадачу лістоў і паштовак палітзняволенаму Дзмітрыю Паліенка. Так, на прыканцы снежня 2017 года больш за 150 віншавальных паштовак было падпісана валанцёрамі “Вясны”, сацыяльнымі актывістамі і неабыякавымі, аднак, як стала вядома з пазнейшых лістоў Дзмітрыя Паліенкі, ніводная паштоўка так і не дайшла да адрасата.
- Катэгорыя: Вясна
Незалежны назіральнік Арцём Скарабагаты, якога адразу пасля выбараў у мясцовыя Саветы арыштавалі на 7 сутак, распавёў пра абставіны свайго затрымання на выбарчым участку ў асноўны дзень галасавання. У фае Дома культуры аграгарадка Лясны знаходзілася два ўчасткі для галасавання па Другой Бараўлянскай выбарчай акрузе – №3 і №10, на які запісаўся назіральнікам мясцовы жыхар Арцём Скарабагаты. Хлопец прыйшоў туды каля васьмі ранку і пачаў назіраць за тым, што адбываецца на ўчастку.
- Катэгорыя: Вясна
Некалькі актывістаў, якія ўдзельнічалі ў зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы, атрымалі выклікі ў міліцыю. Нагадаем, збор подпісаў распачаўся ў Мінску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы.