Дыскусія адносна смяротнага пакарання ў Магілёве. У цэнтры - Андрэй Навумовіч. Фота: mspring.online У Магілёў на дыскусію, арганізаваную пры дапамозе пасольства Вялікабрытаніі, прыехалі старшыня парламенцкай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч, дэпутат Дзмітрый Гобараў, а таксама шэраг прадстаўнікоў замежных арганізацый, якія выступаюць за адмену смяротнага пакарання, – Нікаля ПеронРаджыв Нараян і Алесандра Салаконэ.

На пачатку сакавіка прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Беларусскай асацыяцыі журналістаў, Цэнтра прававой трансфармацыі і “Прававой ініцыятывы”  прынялі ўдзел у пашыраным паседжанні працоўнай групы па дапрацоўцы праекта Закона “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў”, які да гэтага быў імі моцна раскрытыкаваны. Тады яны звярталі ўвагу на тое, што прапанаваныя законатворцамі змены не набліжаюць Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” да міжнародных стандартаў у галіне свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў, паколькі ў ім застаюцца істотныя абмежаванні правоў грамадзянаў Беларусі.

На пачатку сакавіка прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Беларусскай асацыяцыі журналістаў, Цэнтра прававой трансфармацыі і “Прававой ініцыятывы”  прынялі ўдзел у пашыраным паседжанні працоўнай групы па дапрацоўцы праекта Закона “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў”, які да гэтага быў імі моцна раскрытыкаваны. Тады яны звярталі ўвагу на тое, што прапанаваныя законатворцамі змены не набліжаюць закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” да міжнародных стандартаў у галіне свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў, паколькі ў ім застаюцца істотныя абмежаванні правоў грамадзянаў Беларусі.

Месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаве. Пасля шэрагу безвыніковых зваротаў у Генеральную пракуратуру з просьбай апратэставаць рашэнне Барысаўскага райвыканкама ад 13 ліпеня 2010 г. “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне”, як неадпавядаючага дзеючаму заканадаўству праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч падаў заяўку Аляксандру Канюку на асабісты прыём.

Amnesty International рашуча асуджае расстрэл прысуджанага да смерці Кірыла Казачка, які адбыўся ў кастрычніку 2017 года.

Напрыканцы 2017 года ў Беларусі пачалі наіраць абароты два экалагічныя канфлікты. У Брэсце і Светлагорску мясцовае насельніцтва пачало актыўна выступаць супраць акумулятарнага завода і завода беленай цэлюлозы адпаведна. Прычына - небяспека, якую ўтойваюць у сябе іх выкіды ў паветра. Неабыякавыя людзі дамагаюцца сустрэч з уладамі, збіраюць подпісы, выходзяць на мітынгі, масава падтрымліваюць журналістаў і блогераў, якіх судзяць за распаўсюд інфармацыі пра акцыі пратэсту. Мы папрасілі праваабаронцаў Алену Маслюкову са Светлагорска і Уладзіміра Вялічкіна з Брэста распавесці пра бягучую сітуацыю вакол будаўніцтва гэтых заводаў, а таксама пра тое, як мясцовыя жыхары, далёкія ад палітыкі, прыходзяць да асэнсавання сваіх правоў.

human constanta З 17 па 26 сакавіка Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў у межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны. Фота: Радыё Свабода У судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці 13 сакавіка адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя яму спагнанні ў верасні-кастрычніку 2017 года адміністрацыяй калоніі №9.

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна" Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” сітуацыю з даглядамі актывістаў арганізацыі на літоўскай мяжы.

Першым лаўрэатам, які быў узнагароджаным медалём імя знакамітага палітзняволенага савецкага рэжыму 1960–70-х гадоў Сяргея Ханжанкова, стала грамадская актывіста Ніна Багінская. Узнагароджанне адбылося ўчора, 13 сакавіка, у дзень нараджэння чалавека, які меў намер падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Сяргей Ханжанкоў – арганізатар і кіраўнік маладзёвай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 гадох і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Нарадзіўся ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935 годзе, дзед па матчынай лініі — у 1929). У 1955 сям’я атрымала дазвол вярнуцца ў Менск. У 1959 Сяргей паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытуту. У 1962 годзе ён разам з Віктарам Храпавіцкім і Рыгорам Сярогіным стварыў невялікую падпольную групоўку, якая збіралася распачаць друк антысавецкіх улётак. Пасля было пастаноўлена падрыхавацца і падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску. Хлопцы знайшлі ў лесе снарады і разабраўшы іх здабылі выбухоўку. Затым пачалі распрацоўваць тэкст улётак, якія збіраліся расклеіць пасля аперацыі. Але сярод іх быў аднагрупнік Ханжанкова, які з'яўляўся сэксотам — пра ўсе іх дзеяньні органы рэспублікі ведалі. Таму ўжо 27 траўня 1963 іх група была арыштаваная. 7 кастрычніка 1963 Ханжанкоў быў асуджаны за «спробу ўчыніць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення ў 1973 вярнуўся ў Менск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, на заводзе імя Кірава.