Шэраг цікавых і разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных тэме правоў чалавека пройдзе ў наступныя выходныя ў Віцебску.
З 20 па 22 красавіка ўсе жадаючыя будуць мець магчымасць сустрэцца з аўтарытэтнымі праваабаронцамі, зрабіць экскурсію па выставе, наведаць прэзентацыю, якую правядзе каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, паўдзельнічаць у праглядзе і абмеркаванні фільма “Змоўшчыца”.
Расклад мерапрыемстваў:
20.04 з 18:30 - адкрыццё ўік-энду і лекцыя / прэзентацыя коміксу па тэме смяротнага пакарання;
21.04 у 16:30 - экскурсія па выставе пра правы чалавека;
21.04 а 18:00 - прагляд і абмеркаванне фільма «Змоўшчыца" (The Conspirator);
22.04 з 10:00 да 15:00 - у вас будзе магчымасць самастойна наведаць выставу.
Месца правядзення: арт-цэнтр VZAP (вул. Кастрычніцкая, 2).
Арганізатары і актывісты Валанцёрскай службы “Вясны” чакаюць усіх зацікаўленых на мерапрыемствах па правах чалавека.