- Катэгорыя: Вясна
Маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова Людміла Адамаўна паведаміла ПЦ “Вясна” аб парушэнні права на карэспандэнцыю яе сына.
- Катэгорыя: Вясна
Штогод дзесяткі, а то і сотні ўдзельнікаў мітынгаў і акцый пратэсту трапляюць пад адміністрацыйны пераслед, які нярэдка завяршаецца арыштам. Звычайна ў Мінску “суткі” адбываюць ў ІЧУ, у завулку Акрэсціна, альбо ў ІЧУ Мінскага раёна. Аднак як можна гарантаваць бяспеку адміністрацыйна арыштантаваных, калі нават супрацоўнікі ІЧУ, якія згодна з абавязкамі мусяць адказваць за парадак у ізалятары, паміж сабой выкарыстоўваюць нестатутныя адносіны. Ізалятар часовага ўтрымання – гэта працоўнае месца, якое патрабуе падвышанай адказнасці і дысцыпліны. А калі гэтага няма, дык як быць упэўненым, што з табою не здарыцца якой бяды?

Пасля перавыбрання ў 2012 годзе прэзідэнта Расіі і пад яго кантролем ўступілі ў сілу 50 законаў, прызначаных задушыць галасы апазіцыі і павысіць у грамадстве ўзровень страху і самацэнзуры.
- Катэгорыя: Вясна
У праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася непаўнагадовая жыхарка Маладзечанскага раёна, якая распавяла, што дома быў праведзены вобшук ў яе адсутнасць. У гэты ж дзень яе выклікалі на допыт у кабінет дырэктара школы, дзе яна навучаецца.
- Катэгорыя: Вясна
“У той час, калі праваабаронцы падвяргаюцца нападам, прыгнёту і стыгматызацыі па ўсім свеце... мы павінны аддаць належнае гэтым тысячам мужчын і жанчын, якім мы абавязаныя так шмат”, — сказаў спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст, выступаючы на пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека. “Я шчыра спадзяюся, што 2018-ы перагорне гэтую старонку і стане сапраўдным паваротным момантам для ўсіх нас”.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 12 сакавіка адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў заведзеных на папулярных блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Іх абвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ па ч.2 арт. 22.9 КаАП. Прычынай пераследу блогераў стаў інцыдэнт з юрысконсультам завода акумулятараў Exide, размешчаным у Пінску, Аляксандрам Юнкевічам. Блогеры прыехалі ў Пінск 19 студзеня і хацелі распавесці пра гэтае прадпрыемства ў сацыяльных сетках.
- Катэгорыя: Вясна
Еўрасаюз чакае ад Беларусі неадкладнага ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены, паведамляе БелаПАН. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Маі Качыянчыч.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома, што на гэтым тыдні пачынаюцца суды над актывістамі, якія 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ўдзельнічалі ў зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы.
- Катэгорыя: Вясна
Пераслед актывістаў прафсаюза РЭП працягваецца. 7 сакавіка падчас памежнага і мытнага кантролю на станцыі Гудагай былі зняты з цягніка намесніца старшыні прафсаюза Зінаіда Міхнюк і адзін з каардынатараў моладзевай сеткі РЭП Ганна Дусь. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, яны ехалі з Вільні ў Менск.