Сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Анатоль Паплаўны адзначае сёння сваё шасцідзесяцігоддзе.
Адна траціна гэтага немалога часу была аддадзена бескарысліваму служэнню высокай ідэі абароны правоў чалавека. За гэты час сотні гамяльцоў і жыхароў вобласці, чые правы былі парушаныя, звярталіся па дапамогу да Анатоля, і ў большасці выпадкаў, ён змог дапамагчы амаль кожнаму.
Годна прадстаўляючы “Вясну” ў сваім рэгіёне, Анатоль Паплаўны прымае актыўны ўдзел у многіх праваабарончых кампаніях і пачынаннях, адгукаецца на разнастайныя грамадскія ініцыятывы.
Калегі жадаюць яму і надалей быць актыўным і няўрымслівым у адстойванні правоў і свабод грамадзян, зычаць моцнага здароўя, дабрабыту, міру і ладу ў сям’і, і проста добрага настрою.
Са святам, калега!
Пра жыццёвы і грамадскі шлях праваабаронцы Анатоля Паплаўнага - падрабязна ў нарысе “Людзі Вясны”.