У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў Воршы адбыўся паказ фільма „Убыл по приговору”, прэзентацыя сацыяльнага комікса „Мама, гэта я” і дыскусія па смяротным пакаранні. Пра гэта 28 сакавіка паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау 29 сакавіка адбыўся круглы стол на тэму “Мова варожасці ў кантэксце свабоды слова”, на якім абмяркоўвалі, якая мова варожасці павінна быць забаронена, а што павінна абараняцца як свабода слова, і іншыя актуальныя пытанні. Мерапрыемства арганізавалі ІГ “Журналісты за талерантнасць" сумесна з ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пры падтрымцы міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Article 19”. У ролі мадэратара мерапрыемства выступіў праваабаронца ПЦ “Вясна” Андрэй Палуда.

Расцяжка з надпісам Суд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу Рамана Галавашкі  за вывешванне расцяжкі “Свабоду Хартыі-97” каля Батанічнага саду 13 сакавіка і вывешванне банера на перылах мосту праз Свіслач 19 сакавіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10-20. Cправу разглядаў суддзя Юрый Гарбатоўскі. Ён прызнаў Рамана Галавашку вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Руслан Канавалаў. Фота: "Наша Ніва". Раніцай 25 сакавіка на чыгуначным вакзале ў Баранавічах быў прэвентыўна затрыманы актывіст Руслан Канавалаў, які збіраўся прыняць удзел у святочным мітынгу і канцэрце ў Мінску, прысвечаным 100-годдзю БНР.

Расцяжка з надпісам Суд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка пачне разгляд адміністрацыйнай справы Рамана Галавашкі  за вывешванне расцяжкі “Свабоду Хартыі-97” каля Батанічнага саду 13 сакавіка і вывешванне банера на перылах мосту праз Свіслач 19 сакавіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10-20.

Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва. Суды працягваюць разглядаць адміністрацыйная справы ўдзельнікаў збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы і адкрыццё нацыянальнага ўніверсітэта, які праходзіў у Мінску і некаторых гарадах 21 лютага і ў наступныя дні.

Міклаш Харасці, спецдакладчык СПЧ ААН па Беларусі. Фота: un.by З прычыны новай хвалі адвольных арыштаў, прымянення вышэйшай меры пакарання і парушэння свабоды СМІ ў Беларусі эксперт ААН заклікаў улады краіны выконваць свае праваабарончыя абавязацельствы і выканаць рэкамендацыі, дадзеныя за апошнія два дзесяцігоддзі.

Камітэт па правах чалавека ААН ўступіў у афіцыйную перапіску з беларускай дзяржавай па факце парушэння правоў Канстанціна Чарнова і Аляксандра Каранкевіча, паведамляе mspring.online. Абодва пацярпелі падчас мірных пратэстных акцый супраць “падатку аб дармаедстве” у сакавіку 2017 года, прычым Канстанцін Чарноў – за мітынг у Магілёве, а Аляксандр Каранкевіч – за акцыю ў Мінску.

Напярэдадні 63 сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН, якая пройдзе ў Жэневе з 23 красавіка па 16 траўня, праваабаронцы прэзентуюць свой альтэрнатыўны даклад па выкананні Беларуссю палажэнняў Канвенцыі супраць катаванняў. Мерапрыемства адбудзецца 5 красавіка з 11.00 да 13.00 у гатэлі "Гарні" па адрасе: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 11.