“Правы чалавека могуць быць рэалізаваныя тады, калі людзі інфармаваныя аб сваіх правах і ведаюць, як імі карыстацца” Томас Хамарберг

Сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі залежыць не толькоі ад наяўнасці і дзеяння эфектыўных сродкаў прававой абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Вялікую ролю адыгрывае грамадская актыўнасць і ступень патрабавання ад уладных органаў выканання правоў чалавека.

Эфектыўнасць гэтай актыўнасці залежыць у тым ліку ад актывістаў і неабыякавых людзей, якія здольныя своечасова ідэнтыфікаваць праблему і маюць падрыхтоўку і магчымасці для арганізацыі дзеянняў і грамадскіх кампаній у абарону правоў чалавека.

Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” тлумачым, што такое правы чалавека і якая ў іх гісторыя?

Што такое правы чалавека?

Правы чалавека – прынцыпы, якія павінны абмежаваць самавольства моцных і даць кожнай асобе магчымасць жыць і ў поўнай меры рэалізоваць сябе.

У сучасным грамадстве такім моцным суб’ектам, ад самавольства якога кожнаму чалавеку патрэбная абарона, з’яўляецца дзяржава. Гаворачы сёння пра правы чалавека, мы маем на ўвазе не столькі адносіны паміж людзьмі як роўнымі суб’ектамі, колькі так званыя вертыкальныя адносіны – адносіны паміж асобай і дзяржавай.

Якія першыя ўспаміны пра правы чалавека?  

Першымі спробамі замацаваць абмежаванне самавольства моцных у пісаным праве называюць законы вавілонскага цара Хамурапі (пачатак 2 тысячагоддзя да н.э.) і Маніфест заснавальніка Персідскай імперыі цара Кіра Вялікага (сярэдзіна І тысячагоддзя да н.э.). Гэтыя дакументы казалі пра справядлівае кіраванне, не дазвалялі моцным прыгнятаць слабых, фармулявалі прынцып прэзумпцыі невінаватасці, а другі дакумент нават дараваў свабоду і роўныя з іншымі грамадзянамі прывілеі вавілонскім рабам.

Якія першыя дакументы аб правах чалавека былі прынятыя?

Такія  філосафы-асветнікі, як Джон Лок, Джон Мільтан, Вальтэр, Шарль Луі Мантэск’ё і іншыя, пашыралі ідэю натуральнага паходжання правоў і свабод і сцвярджалі, што яны належаць не толькі грамадзянам, але кожнаму чалавеку ад нараджэння.

І тады правы чалавека сталі датычнымі для ўсіх людей?

Нажаль, не.  

ХІХ стагоддзі важнымі вехамі станаўлення канцэпцыі правоў чалавека стала “Вясна народаў” – шэраг еўрапейскіх рэвалюцый, які скончыўся прыняццем некалькіх канстытуцый, і спробы гуманізацыі вядзення войнаў праз прыняцце першых канвенцый міжнароднага гуманітарнага права. Але правы чалавека яшчэ не былі прызнаныя ўніверсальнымі каштоўнасцямі і не выйшлі за нацыянальныя межы.

А што было пасля?

Прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы, які дзейнічаў пасля Першай сусветнай вайны, быў пераасэнсаваны ў выніку ўсведамлення таго, яе далёка можа зайсці ўлада ў парушэнні правоў чалавека – праз аналіз таго, што адбылося ў Трэцім рэйху перыяду нацызму.

Але гэты дакумент быў толькі “абвяшчэннем намераў” і не накладаў ніякіх абавязальніцтваў на ўрады краінаў, якія далучыліся да яго.

 Якія яшчэ важныя дакументы прымаліся?

На працягу наступных дзесяцігоддзяў на рэгіянальным і сусветным узроўнях прымаюцца міжнародныя дамовы, якімі ствараюцца механізмы кантролю за выкананнем і абаронай правоў чалавека. У 1950 годзе на Еўрапейскім кантыненце ўзнікае Канвенцыя Савета Еўропы аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. А ў 1966 годзе ААН прымаюцца два міжнародныя пакты – “Аб грамадзянскіх і палітычных правах” і “Аб сацыяльных, эканамічных і культурных правах”. Калі механізмы абароны, прадугледжаныя Еўрапейскай Канвенцыяй, запрацавалі ўжо праз тры гады пасля яе прыняцця, то для таго, каб прымусці дзейнічаць механізмы ААН, спатрэбілася яшчэ амаль 10 гадоў. Пазней у сістэме ААН, Савета Еўропы прымаюцца і іншыя дакументы, якія маюць сілу міжнародных пагадненняў.

Дарэчы, на Беларусь дзеянне Еўрапейскай Канвенцыі не распаўсюджваецца, а дзяржава не ўступіла ў Савет Еўропы, бо ўлада дагэтуль выкарыстоўвае смяротнае пакаранне.

У чым адрозненне правоў ад свабодаў?

Кажучы пра свабоды, маецца на ўвазе тыя сферы жыцця чалавека, у якія не павінна ўмешвацца дзяржава. Напрыклад, калі ўлада не будзе забараняць нам выказаць свае адносіны да тых ці іншых падзеяў – гэтага будзе дастаткова для таго, каб прызнаць, што наша свабода выказвання меркаванняў выкананая. У адрозненні ад свабодаў, забеспячэнне правоў патрабуе выканання дзяржавай пэўных “пазітыўных дзеянняў”. Напрыклад, каб рэалізаваць права на адукацыю, дзяржаве недастаткова не забараняць вучыцца – яна павінна як мінімум пабудаваць школы, падрыхтаваць настаўнікаў і надрукаваць падручнікі. Але такая класіфікацыя – умоўная, і рэалізацыя ўсяго комплексу правоў чалавека накладае на дзяржаву абавязкі актыўна дзейнічаць для іх забеспячэння.

У чым парадокс правоў чалавека?

Парадокс заключаецца ў тым, што правы чалавека – гэта тое, што абараняе нас ад самавольства ўладаў, і, разам з тым, гарантуецца выключна дзяржавай. Гэта тое, што нараджаецца разам з намі, і адначасова тое, за што мы павінны пастаянна змагацца.

Беларускі варыянт выставы “Кожны мае права ведаць свае правы” быў адаптаваны Праваабарончым цэнтрам “Вяснам” у межах сумеснай дзейнасці Міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека праграмы “Дом Дому”.

У распрацоўнцы стэндаў выкарыстаны фотаздымкі і ілюстрацыі з конкурсаў, якія праводзіліся Усеўкраінскай асветнай праграмай “Разумеем правы чалавека”, Украінскім Хельсінкскім саюзам правоў чалавека, грамадскай арганізацыі “М’АРТ”.

kozhny_mae_prava_p1_8.jpg

Крыніца: “Кожны мае права”: Паходжанне правоў чалавека