Праваабаронцы Вікторыя Фёдарава, Сяргей Усцінаў і Леанід Судаленка апублікавалі справаздачу па маніторынгу судовых працэсаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Прававая ініцыятыва". Дадзеныя для аналізу былі сабраныя з кастрычніка па снежань 2017 года метадам запаўнення анкет у працэсе судовых паседжанняў маніторамі, якія атрымалі адпаведную падрыхтоўку. Анкета была складзена на падставе нормаў нацыянальнага заканадаўства.

Дзень Волі. Фота: Радыё Свабода Cуд прызначыў разгляд скаргі “Народнай грамады” на забарону Мінгарвыканкама шэсця на Дзень Волі толькі на 23 красавіка.

Людміла Кучура. Фота: svaboda.org Людміла Кучура днямі атрымала адказ на скаргу з Магілёўская абласной пракуратуры, якую яна накіроўвала ў Генеральную пракуратуру і ў якой указвала на факты ціску на яе мужа Пятра Кучуру ў папраўчай калоніі №15 – змяшчэнне яго ў ШІЗА, абмежаванне ў тэлефанаваннях, а таксама вынясенне папярэджанняў, каб пазбавіць умоўна-датэрміновага вызвалення.

З 6 па 8 красавіка ў Мінску праходзіў фестываль квір-культуры DOTYK. Сёлета фестываль складаўся з сямі мерапрыемстваў - навуковая канферэнцыя, лекцыі, варкшопы, круглы стол і канцэрт.

На праваабарончым календары 9 красавіка адзначаны як Міжнародны Дзень моладзевых дзеянняў за Правы чалавека.

На праваабарончым календары 9 красавіка адзначаецца Міжнародны Дзень моладзевых дзеянняў за Правы чалавека.

З 23 красавіка па 18 траўня ў Жэневе (Швейцарыя) пройдзе 63 сесія Камітэта супраць катаванняў ААН. Удзел у сэсіі прымуць прадстаўнікі ўлады і праваабаронцы, якія будуць прадстаўляць свае афіцыйны і альтэрнатыўны даклады суадносна.

Уладзімір Малярчук. Фота: humanrightshouse.org Ёсць меркаванне, быццам змагацца чалавеку з дзяржавай – як спрабаваць зрушыць гару. Аб гэтым цвердзіць дзвесце шэсцьдзясят чатыры скаргі на Беларусь, дасланыя ў КПЧ ААН, – і заўжды, як пад капірку, дзяржава адказвае, што нічога не парушала. Але адзін чалавек здзейсніў неверагоднае. Пакуль ягоная скарга на парушэнне свабоды сходаў рушыла калідорамі ААН, старшыня Вярхоўнага суда скасаваў рашэнне суда раённага і пастанавіў нават вярнуць удзельніку пікета сплочаны штраф.

Алесь Капуцкі. Маладэчанскі праваабаронца Алесь Капуцкі накіраваў некаторым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў зварот аб праверцы адпаведнасці нарматыўных актаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія датычаць адабрання дзяцей у бацькоў.

Мікалай Статкевіч у кайданках. Фота з сацыяльных сетак. У снежні мінулага году памежнымі службамі Беларусі быў затрыманы лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч, калі той накіроўваўся разам з жонкай на аўтамабілі ў Літву.