Удзельнікі круглага стала: Мікалай Казлоў (АГП), Андрусь Клікуноў (БАЖ), Оса Ульсан (ШСЖ). Фота: БАЖ. Беларуская асацыяцыя журналістаў узяла ўдзел у круглым стале, прысвечаным праблемам свабоды медыя, які ў Шведскім парламенце арганізавала Рада міністраў Паўночных краінаў.

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя Журналістку-фрылансерку з Бярозы Тамару Шчапеткіну спрабавалі 11 траўня выклікаць у міліцыю для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Завод беленай цэлюлозы. Фота: TUT.by Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вымушанае рэагаваць на звароты грамадзян Светлагорску, якія скардзяцца на смурод, звязаны з пусканаладачнымі працамі на вытворчасці сульфатнай беленай цюлюлозы. У апошні час ізноў пачасціліся звароты грамадзян у Міністрэства, а таксама тэлефанаванні на “гарачую лінію” з нагоды смуроднага паху з ЗБЦ.

Ісмаіл Нальгіеў Затрыманага 8 мая ў нацыянальным аэрапорце Мінск інгушскага апазіцыянера і блогера Ісмаіла Нальгіева 10 мая выслалі з Беларусі ў Расію, паведаміў БелаПАН адвакат Антон Гашынскі.

Праваабаронца Уладзімір Целяпун. Мазырскі праваабаронца Уладзімр Целяпун распавядае пра сваё змаганне з чыноўнікамі за свабоду мірных сходаў.

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна" Былому палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Глеб Рубанаў. Фота "Новы час" Як паведамляе "Новы час", Глеба Рубанава раптам выклікаюць у Савецкі РУУС на 9 гадзін раніцы 11 траўня. Хаця раней яму выдалі позву ў суд на 16 траўня.

Шостая гадзіна. Хутка цямнее. Мы вяртаемся ў адной машыне разам з Святланай Ганнушкінай і Мікалаем Рыбаковым, піцерскім яблычнікам, які ляцеў разам з намі ў самалёце. У Мікалая праз паўтары гадзіны самалёт: Расія вялікая, партыйныя дзялы, у аэрапрот ехаць паўз Грозны-сіці, паўз наш гатэль, ён узяўся нас падвезьці. Яны абмяркоўваюць выбары мэра Масквы і правал Яблыка, які вылучыў на мэра Мітрохіна. Былі інтрыгі, не пайшоў найбольш папулярны ў партыі ў Маскве Якаў Якубовіч, адпаведна, выскачыў другі па праймерызу – Мітрохін. Скончылася правалам і для Яблыка, і для яго. Як мне гэта ўсё знаёма па колішняй працы ў Фронце. Асабістыя амбіцыі як робяць, так і рубяць палітыку. Мне гэтыя прозьвішчы маскоўскіх яблычнікаў ні пра што не гавораць. Я думаю пра тое, што мы ўсё меньш і меньш ведаем кухню расійскай палітыкі апроч дзьвюх-трох прозьвішчаў, якія ўжо чвэрць стагодзьдзя на слыху. У адрозьненьні ад атачэньня Пуціна. Моцны аж занадта прэзідэнт і карлікавыя партыі. Рыхтык як у нас.

Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY У судзе Маскоўскага раёна 4 траўня працягваецца разляд рэзананснай справы іранца Мехрдада Джамшыдзіяна, які абскарджавае рашэнне органаў па грамадзянстве і міграцыі аб яго дэпартацыі ў Іран. На радзіме, у Ісламскай Рэспубліцы Іран, Мехрдаду пагражае смяротнае пакаранне.

Медаль да 100-годдзя БНР. Фота: Наша Ніва. Пра гэта Міхаіл Жамчужны паведаміў у паштоўцы, якую даслаў з калоніі віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць палітвязня медалём у гонар БНР-100 “за дзейнасць на карысць свабоднай і незалежнай Беларусі”.