Два тыдні таму ў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску пачалося грамадскае абмеркаванне забудовы кварталу ў межах вуліцаў Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава. На невялікім участку зямлі, згодна з праектам «Менскграда», збіраюцца пабудаваць 7 паркінгаў, піша “Радыё Свабода”. Cустрэча у адміністрацыі Першамайскага раёну па забудове кварталу Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава ў Менску, 3 траўня 2019 году. Фота:

На платформе MolaMola заблакавалі збор сродкаў на пагашэнне вялізнага штрафу, які суд Ленінскага раёна абавязаў выплаціць блогера Сяргея Петрухина, паведамляе "Брэсцкая газета". Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ

У сераду, 8 траўня, каля 12 гадзін, у аэрапорце г. Мінска быў затрыманы інгушскі грамадзянскі актывіст, блогер і журналіст Ізмаіл Нальгіеў. Як паведамляецца ў фэйсбуку, ён павінен быў вылецець у Еўропу. Ізмаіл Нальгіеў прайшоў рэгістрацыю і дагляд, але за гадзіну да вылету яго затрымалі на памежным кантролі, патлумачыўшы гэта тым, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

Іларыён Трусаў. Фота з сацсетак Непаўнагадоваму актывісту Іларыёну Трусаву на Камісіі па справах непаўнагадовых Маскоўскага раёна г. Мінска (КСН) выпісалі папярэджанне за ўдзел у Чарнобыльскім шляху, які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.

У сераду, 8 траўня, суд Савецкага суда г. Мінска разгледзіць адміністрацыйную справу IT-кансультанта сайта "Новага Часу" Глеба Рубанава за рэпост у сацыяльных сетках у межах флэшмоба #яэкстрэміст. Справа ўзбуджаная паводле ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).

Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант сайта "Новага Часу" Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэспост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст. Пра гэта паведамляе "Новы Час"

Ноччу з 6 на 7 траўня быў затрыманы IT-кансультант сайта "Новага Часу" Глеб Рубанаў. Меркавана, яго затрымалі за рэспост у сацыяльных сетках у межах флэшмобу #яэкстрэміст. Пра гэта паведамляе "Новы Час"

Ігар Барысаў Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава 2 траўня судзілі за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка. Адміністрацыйная справа  разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 16-30.

Актывіст Дзяніс Малышэнка слухае аб'яву міліцыянера. Фота са старонкі Алеся Абляка Як пішуць naviny.by, людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Брэста папярэджанне пяці праціўнікам акумулятарнага завода аб недапушчальнасці парушэння закона «Аб масавых мерапрыемствах», маючы на ўвазе распаўсюд інфармацыі пра тое, што 1 траўня ў Брэсце на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца мітынг «Берасцейцы супраць свінцу».

5 траўня ў Брэсце міліцыянты жорстка затрымалі Віталя Шавяленкава — праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода, адзначае Еўрарадыё. Затрыманне адбывалася на вачах малалетняга сына, якому чатыры з паловай гады.  "Як распавёў сусед Раман, каля 11:30 ён пачуў крыкі на вуліцы каля №11 на вул. Энгельса. Праз вакно ён убачыў, як яго суседа Віталя Шевяленкава запіхвалі ў міліцэйскі "бобік" тры міліцыянта і адзін ў цывільным. Віталь зваў на дапамогу, крычаў "Ратуйце!" У двух кроках ад іх стаяў сын Віталя і крычаў на ўсю вуліцу. Нейкім чынам міліцыянты адпусцілі Віталя, і ён ўзяў сына пасадзіў у свой аўтамабіль, які стаяў побач, закрыў дзверы і кінуўся бегчы у бок парку Першага траўня. Мянтоўскі "бобік" паехаў за ім.