Выступ кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Уладзіміра Няпомняшчых, які павінен быў прагучаць па тэлебачанні 22 кастрычніка ў 19 гадзін, у эфір не прапусцілі. Раней такі лёс напаткаў выступленне кандыдаткі ад "Еўрапейскай Беларусі" Аксаны Юшкевіч.
“Галоўная мая «віна» ў тым, што першым пунктам маёй праграмы ў парламенце будзе імпічмент Лукашэнкі”, - пракаментаваў ён здарэнне прэс-службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябрам якой з’яўляецца.
У звароце Няпомняшчых таксама прапанаваў абмежаваць ахову прэзідэнта двума супрацоўнікамі і прайшоўся па дэпутатам, заявіўшы, што будзе дамагацца для іх мінімальнай па краіне заработнай платы.
У бліжэйшыя дні Уладзімір Няпомняшчых мае намер падрыхтаваць скаргу на цэнзураванне свайго выступу ў акруговую выбарчую камісію.
«Таксама хачу запісаць свой выступ і выкласці ў інтэрнэт, - кажа ён. - Хай увесь свет ведае, што робіцца ў Беларусі».
А днём раней, 21 кастрычніка, на "Радыё Мінск" не выйшаў у эфір радыёзварот кандыдаткі ў дэпутаты Аксаны Юшкевіч.
“На "Радыё Мінск" не выйшла ў эфір запісаны раней зварот актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдаткі ў дэпутаты Аксаны Юшкевіч", - паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі» .
Давераныя асобы спрабуюць высветліць прычыны цэнзуравання выступу кандыдаткі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: Гомель: Выступ кандыдата ў дэпутаты ад АГП не прапусцілі ў тэлеэфір