Рэдактарку cтолінскай раённай газеты зарэгістравалі кандыдатам, але яна адразу знялася, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Галоўны рэдактар газеты “Навіны Палесся” Алена Клімушка балатавалася кандыдатам у дэпутаты па Столінскай выбарчай акрузе №16.
Не паспеўшы ўключыцца ў перадвыбарчую гонку, Алена Клімушка адмовілася ад удзелу ў ёй.
23 кастрычніка на чарговым пасяджэнні камісіі было прынята рашэнне аб зняцці кандыдатуры рэдактаркі дзяржаўнай раённай газеты па асабістай заяве.
Таксама, як паведамілі ў эфіры БТ, некаторыя кандыдаты ў дэпутаты адмаўляюцца ад перадвыбарчай гонкі. Цэнтрвыбаркам заяўляе ўжо аб 4 такіх фактах.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: Рэдактарку cтолінскай раёнкі зарэгістравалі кандыдатам, але яна адразу знялася