У Слоніме зафіксаваны новы выпадак выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу праўладным кандыдатам у дэпутаты ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянцінам Семянякай. Нагадаем, што літаральна на днях у слонімскай школе № 8 замест бацькоўскага сходу адбылася сустрэча кандыдата Семянякі з бацькамі дзяцей.

Валянцін Семяняка
Валянцін Семяняка

Другі выпадак адбышся ў школе № 2. На сайце райвыканкаму паведамлялася, што сустрэча Семянякі з яго даверанымі асобамі адбудзецца 1 лістапада ў школе № 2 у 10 гадзін раніцы. Каб неяк прыцягнуць людзей ў рабочы час на сустрэчу, у школе вывесілі аб’яву, што ў 10 гадзін там адбудзецца пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Земля, откуда мы родом”.

На пасяджэнне былі запрошаныя сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі І.Войтка і… кандыдат Валянцін Семяняка, які, аказваецца, піша вершы па-руску і па-беларуску. У абавязковым парадку на пасяджэнні гасцёўні павінны былі прыйсці па 2-3 бібліятэкары з усіх бібліятэк горада і раёна, а таксама педагогі СШ № 2. І ўсё гэта ў працоўны час.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Слонім: праўладны кандыдат і “паэт” Семяняка працягвае выкарыстоўваць адміністрацыйны рэсурс