Віталь Казак На берасцейскага актывіста Віталя Казака быў здзейснены напад, калі ён знаходзіўся на перадвыбарчым пікеце.

Журналіст Аляксандр Вялітчанка. Фота з фэйсбука Праваабаронцам "Вясны" 22 верасня стала вядома, што на беларуска-польскай мяжы "Тэрэспаль-Брэст" з цягніка знялі журналіста "Новага Часу" і "Зялёнага Партала" Аляксандра Вялітчанка і актывістку Аліну Сцяцову, калі яны вярталіся дадому ў Беларусь.

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Вылучэнцу ў кандыдаты ад незарэгістраванай партыі Народная Грамада Андрэю Пуканаву, які зарэгістраваў ініцыятыўную групу і збірае подпісы выбаршчыкаў 21 верасня выбарчая камісія Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі №35 вынесла папярэджанне. Пра гэты інцыдэнт піша "Гомельская Вясна".

На неадэкватныя паводзіны аднаго з грамадзян справакавалі лозунгі “Не расейскай акупацыі!” і “Не саюзнай дзяржаве!”, з якімі пікетавалі ў цэнтры Віцебску сябры ініцыятыўнай групы старшыні гарадзкой арганізацыі АГП Ірыны Яскевіч.

Суд на актывістам Зміцерам Паліенкам, які пачнецца 25 верасня у Мінскім гарадскім судзе, будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Пра гэта Паліенка паведаміў сяброўцы Насты Гусевай.

Сумесны пікет прэтэндэнтаў у кандыдаты Уладзіміра Няпомняшчых ды Андрэя Пуканава Вылучэнцу ў кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміру Няпомняшчых 20 верасня выбарчая камісія Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 33 вынесла папярэджанне.

Евгений Шевко. Фото: ПЦ "Весна". Кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў вылучаецца чалавек у інвалідным вазку - Яўген Шаўко. У выпадку яго абрання ў Парламент, ён "абнуліць" 30-гадовы тэрмін адсутнасці там чалавека з бачнай інваліднасцю (fдзіным дэпутатам на вазку каля 30 гадоў таму быў Мікалай Калбаска).

Кампанія  ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" “За права на інфармацыю” сумесна з Symbal.by і Hrodna.life праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі, які адзначаецца 28 верасня.

Фота ECNL 19 і 20 верасня ў Цэнтры міжнародных даследаванняў у Жэневе праходзіць Еўрапейская рэгіянальная кансультацыя па Агульных заўвагах Камітэта па правах чалавека ААН па артыкуле №21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП) «Права на мірныя сходы».