Фота прадстаўлена Раманам Кісляком. Крыніца: b-g.by Судовая калегія па грамадзянскіх справах Берасцейскага абласнога суда пакінула без задавальнення скаргу абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб’яднання «ЭкаБрэст» на адмову ў рэгістрацыі, паведаміў БелаПАН старшыня абʼяднання, праваабаронца Раман Кісляк.

Андрэй Павук. Фота: ГА "БАЖ". У судзе Акцябрскага раёна 26 верасня распачаўся разгляд пазову блогера, сябра ГА “БАЖ” Андрэя Павука да раённага аддзела міліцыі на спагнанне 25 тысяч рублёў маральнай шкоды. Як паведамляе Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", пазоўца заяўляе пра адсутнасць у міліцыянтаў дастатковых падстаў на затрыманне і абвінавачванне ў паведамленні пра мініраванне будынка  райвыканкама.

Сайд-івэнт на тэму «Гвалт у дачыненні да ромского насельніцтва ў Расіі, Беларусі і Украіне: паліцэйскія рэйды, гвалтоўныя высялення, пагромы». Фота: ПЦ "Вясна". У Варшаве з 16 па 27 верасня БДІПЧ АБСЕ праводзіць Нараду  па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, якая з'яўляецца найбуйнейшай агульнаеўрапейскай штогадовай канферэнцыяй па правах чалавека. У яе рамках 26 верасня быў арганізаваны сайд-івэнт антыдыскрымінацыйнага цэнтра «Мемарыял» на тэму «Гвалт у дачыненні да ромскага насельніцтва ў Расіі, Беларусі і Украіне: паліцэйскія рэйды, гвалтоўныя высяленні, пагромы», у якім прынялі ўдзел адвакаты і эксперты з Украіны і Расіі, а Беларусь прадстаўляў юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка.

На сённяшні дзень сярод больш як паўтысячы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ёсць толькі адзін чалавек у інвалідным вазку. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Евгений Шевко. Фото: ПЦ

Выбарчым кодэксам Беларусі дэкламуецца прынцып адкрытасці і галоснасці пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. У мэтах выканання гэтага прынцыпу ўведзены інстытут назіральнікаў. Артыкул 13 ВК замацоўвае спіс правоў назіральніка і забаронаў. Але назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працягваюць паведамляць пра перашкоды ў рэалізацыі гэтых правоў падчас назірання за парламенцкай выбарчай кампаніяй. Назіральнік кампаніі Алег Мацкевіч звяртае ўвагу, што ў артыкуле 13 ВК даецца абмежаваны пералік правоў назіральніка. Таму калі назіральнікі заяўляюць хадайніцтва, якое прама не прапісана ў арт. 13 ВК, але вынікае з прынцыпу адкрытасці і публічнасці выбараў, то звычайна ім адмаўляюць.

Цэнтральная выбарчая камісія акрэдытавала 60 назіральнікаў ад СНД для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведаміў журналістам кіраўнік Штаба місіі назіральнікаў ад СНД Віктар Гумінскі пры наведванні Мінскай абласной выбарчай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Пуканаў. Фота з сацыяльных сетак. 25 верасня Гомельская-Прамысловая выбарчая акруга №35 вынесе другое папярэджанне актывісту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Андрэю Пуканаву. Пра гэта паведамляе назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка, якога запрасілі ў 17.00 на пасяджэнне камісіі.

Журналістка Дар'я Чульцова. Фота з фэйсбука 25 верасня суддзя суда Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Аксана Загорская разгледзела адміністрацыйную справу ў дачыненні да журналісткі Дар'і Чульцовой, якую абвінавацілі ў незаконным вырабе інфармацыйных матэрыялаў для замежнага СМІ (ч. 2 арт. 22.9 КаАП).

У 10 гадзін раніцы 25 верасня быў прызначаны судовы працэс над актывістам анархісцкага руху Дзмітрыем Паліенка. Меркавалася, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. 

Сёння, 25 верасня, у Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі. Але судовае разбіральніцтва будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Гэта значыць, што грамадства не зможа атрымаць ніякай інфармацыі з суда, нават ад абаронцы Дзмітрыя, бо з яго ўзята падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў справы. Што праваабаронцам “Вясны” вядома на сённяшні момант пра справу Паліенкі? Давайце разбярэмся.