Напярэдадні і ў першы дзень датэрміновага галасавання ў сеціве пачалі з'яўляцца паведамленні ад студэнтаў розных навучальных устаноў краіны, у якіх яны кажуць пра тое, што іх прымушаюць ісці на ўчасткі і галасаваць датэрмінова.
У тэлеграм-канале "Беларусь головного мозга" з'явілася інфармацыя ўжо пра дзевяць ВУЗаў краіны.
«Выбары-дурыбары», ці Што рабіць, калі заганяюць на ўчастак?
Таксама паступаюць паведамленні пра "загоны" ва телеграм-канал "Выбары. Беларусь".
Актывістка Аліна Красачка паведамляе ў Facebook пра Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж.
Каналу "Отчислено" таксама пацвердзілі, што ў БНТУ у суботу і панядзелак выхадныя з нагоды выбараў.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у чарговы раз нагадвае, што выбары – гэта права, а не абавязак, і кожны грамадзянін мусіць самастойна абіраць калі і за каго галасаваць. Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі пад час датэрміновага галасавання, калі ласка, тэрмінова паведамляйце назіральнікам: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Facebook і Тэлеграм-канал праваабаронцаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Крыніца: Датэрміновае галасаванне стартуе з "загонаў". Дадавайце свае гісторыі Дапоўнена