Кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) па Берасцейскай вобласці Ігар Маслоўскі, Ганна Канюс, Сяргей Мазан, Валянцін Лазарэнкаў, Таццяна Тарасевіч, Віктар Кавалюк, Наталля Галанина, Леанід Дубаносаў і Фёдар Петрусевіч звярнуліся з афіцыйнай заявай да СМІ, грамадскасці, іншых кандыдатаў і праваахоўных органаў. Кандыдаты лічаць, што на іх калегу Сяргея Мазана, які балатуецца па Столінскай акрузе №16, аказваецца відавочны ціск. 

mazan.jpg
Сяргей Мазан

Па словах кандыдатаў, увесь дзень 10 лістапада групу агітацыйную групу Мазана пераследвалі два чалавекі – Вадзім Макееў і чалавек, апрануты ў белы халат. Яны заміналі праводзіць агітацыю, умешваліся ў правядзенне мерапрыемстваў, правакавалі кандыдата і яго даверных асобаў, Макееў здымаў усё на камеру. Сяргей Мазан выклікаў міліцыю, аднак тыя нічога не зрабілі. 

Вадзім Макееў
Вадзім Макееў

Таксама цягам апошніх двух сутак, па словах Мазана, ён атрымаў некалькі дзіўных паведамленняў і каментароў на Youtube, якія лічыць прамой і ўскоснай пагрозай. Акрамя таго, Мазана цкуюць у дзяржаўных медыях. 

"Прааабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Столін: Актыўнасць кандыдата ад БСДП (Грамада) камусьці вельмі не падабаецца