Аляксандр Кабанаў Блогер і экалагічны актывіст з Брэста Аляксандр Кабанаў паведаміў у Facebook, што на падставе пастановы пракуратуры Брэсцкай вобласці Следчы камітэт аднаўляе ў дачыненні да яго вытворчасць па крымінальнай справе. Кабанава падазраюць у прысваенні і растраце больш за 400 рублёў (ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса), якія ён атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве.

На стэндзе каля ўваходу ў будынак адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска 21 кастрычніка з’явіліся агітацыйныя матэрыялы з інфармацыяй пра праўладных кандыдатаў па трох з 4 выбарчых акругаў Фрунзенскага раёна: пра дзеючую дэпутатку Ганну Старавойтаву, пра кандыдатку Марыю Васілевіч, і пра праўладную кандыдатку ад Беларускага саюза жанчын Марыну Лянчэўскую.

Затрыманне Сяргея Спарыша 18 кастрычніка Актывіста “Народнай Грамады” Сяргея Спарыша асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што нібыта штурхнуў міліцыянта. Пра гэта праваабаронцам паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Ад панядзелка 21 кастрычніка пачынаюцца выступы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання па тэлебачанні і радыё, паведамляе БЕЛТА.

Агітацыйны пікет кандыдата ў дэпутаты Таццяны Канеўскай. Фотаздымак: Leanid Sudalenka 20 кастрычніка кандыдат у дэпутаты Гомельскай–Савецкай выбарчай акрузе №34 Таццяна Канеўская правяла ў горадзе агітацыйны пікет. На мерапрыемстве прысутнічаў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка.

У Смаргоні акруговая камісія №59 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў правяла пасяджэнне, на якім абвесцілі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў.

З утварэннем выбарчых камісій на Гарадзеншчыне, утварылі і адмысловую абласную інфармацыйна-прапагандысцкую групу. На яе чале стала Алена Юргель, начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму. Актыўная дзейнасць гэтай групы неяк дзіўна супала з днём рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Віцебская абласная камісія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з 10 раніцы 18 кастрычніка пачала прыём копій пакетаў дакументаў зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты і асобаў, якія атрымалі адмову ў рэгістрацыі, ад 14 акруговых выбарчых камісій вобласці.

Палата прадстаўнікоў Цэнтральная выбарчая камісія скончыла рэгістрацыю кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў — ніжнюю палату Нацыянальнага сходу.