Як паведамляецца на сайце Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, кандыдат у дэпутаты ад гэтай партыі па Полацкай гарадской акрузе №27 Андрэй Мамякоў паскардзіўся ў АВК з-за таго, што яго тэлевыступ не паказалі па мясцоваму тэлебачанню ў прызначаны час – 5 лістапада ў 19.00. Па словах кандыдата не менш як 20 тэлегледачоў паскардзіліся, што хацелі паглядзець выступ Мамякова, але ў пазначаны час тэлеканал “Беларусь-3” паказваў выступы кандыдатаў па Мінску. Разам з тым выступ быў трансляваны ў некаторых мікрараёнах Полацка.
Андрэй Мамякоў звярнуўся пасля запісу тэледэбатаў да галоўнага рэдактара Тэлерадыёкампаніі “Віцебск” Юрыя Давідоўскага з пытаннем пра прычыны непаказу яго выступу, на што атрымаў адказ: за вяшчанне ў рэгіёне адказваюць розныя мясцовыя правайдэры – РУП “Белтэлекам”, аператар кабельнага тэлебачання “Саміт+ТВ” і іншыя.
У сувязі з тым, што кандыдату незразумелы механізм, па якім рэалізуецца вяшчанне тэлегледачам у акрузе, ён папрасіў акруговую выбарчую камісію правесці разбіральніцтва і высветліць, у сувязі з чым значная колькасць выбаршчыкаў г. Полацка не змаглі рэалізаваць сваё права і паглядзець яго выступ. Андрэй Мамякоў настойвае і на тым, каб яму быў прадастаўлены іншы эфірны час, пра які неабходна паведаміць дадаткова ў сродках масавай інфармацыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале
Крыніца: Полацкае тэлебачанне не паказала выступ нават праўладнага кандыдата