Кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» працягвае паступаць інфармацыя пра інцыдэнты з мінскай школы №159. Як паведамляе назіральнік па ўчастку №390 Аляксей Лойка, сябры камісіі, думаюць, як пазбавіць яго акрэдытацыі. Ён з раніцы ўжо паспеў адправіць дзевяць скаргаў на дзеянні сябраў участковай камісіі №390 па Мінскім-Заходняй выбарчай акрузе №102. Пра ўсе парушэнні імі выбарчага заканадаўства было напісана ў тых публікацыях:

vybarchy_uchastak_390-7.jpg
Аляксей Лойка на ўчастку №390

Першы дзень датэрміновага галасавання: яўка завышаецца больш, чым у 10 разоў

На ўчастку, на якім паведамілі пра высокую яўку выбаршчыкаў, забаранілі фота- і відэаздымку

Фотарэпартаж з “містычнай” школы: забарона фотаздымкі, завышаная колькасць выбаршчыкаў, загоны

Другі дзень датэрміновага галасавання: зноў завышаецца колькасць прагаласаваўшых

На сайце адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска размешчана інфармацыя, што паседжанне акруговай камісіі Заходняй выбарчай акругі №102 адбудзецца 14 лістапада ў 17:00. На парадку дня пасяджэння — вынясенне папярэджання назіральніку Аляксею Лойку. Аднак раніцай сітуацыя змянілася. Сябрам камісіі не падабаецца, што ўсё, што адбываецца на ўчастку, становіцца публічным, дзякуючы назіральніку. Іх не бянтэжыць, што выбарчы працэс паводле Выбарчага кодэксу, у Беларусі публічны і галосны.

«Ходзіць за мной па пятах. Пасля таго, як я выйшаў у туалет спыталі, што я там рабіў», — распавядаў пра пачатак назірання 14 лістапада Аляксей Лойка. І гэта яшчэ ўчастак не быў афіцыйна адкрыты.

Каля 11 гадзін сябры УВК №390 выклікалі старшынёй АВК Таццяну Забаўскую ў школу. Праўда, яна працуе ў гэтай школе педагогам-псіхолагам. Было вырашана перанесці пасяджэнне камісіі на 14:30. Кажуць, што будзе разглядацца пытанне пра пазбаўленне акрэдытацыі назіральніка.

«За сценкай старшыня акруговай камісіі Таццяна Забаўская тлумачыць старшыні ўчастковай камісіі №390 Алене Кульбацкай як прымяняць на пасяджэнні, на якім будзе разглядацца скарга на мяне, артыкул 44 Выбарчага кодэкса», — распавядае Аляксей Лойка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Пазбавіць назіральніка акрэдытацыі любым коштам?