Мікалай Маслоўскі. Фота brestspring.com 26 верасня ў Мінску прайшоў пікет Мікалая Маслоўскага – блогера, які плануе вылучацца па Кальварыйскай выбарчай акрузе №104.

Міхаіл Жамчужны Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", адміністрацыя калоніі № 9 г. Горкі справакавала Міхала Жамчужнага прайсці ў атрад, дзе знаходзяцца асуджаныя «з нізкім статусам».

Парламенцкая выбарчая кампанія набірае абароты, назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працягваюць назіраць за ходам выбарчага працэса з першага яе дня. За выбарчым працэсам на Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 у Мінску назірае назіральніца кампаніі Наталля Сацункевіч. Яна вылучылася ў назіральніцы шляхам збору подпісаў. За гэты час яна паспела зафіксаваць каля дзесятка парушэнняў Выбарчага кодэкса. А да дня выбараў яшчэ больш месяца — 47 дзён.  У асноўным, усе інцыдэнты тычацца парушэння прынцыпа галоснасці і публічнасці выбараў. Наталля Сацункевіч абскардзіла ўсе парушэнні камісіі Чкалаўскай выбарчай акругі №96. Старшынёй камісіі з’яўляецца Дзмітрый Ігаравіч Страздзін. Дарэчы, на выбарах 2016 года ён старшынстваваў на камісіі па акрузе, дзе прайшла Ганна Канапацкая.

Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Лозунг сёмага Тыдня — "Правасуддзе без забойства". Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу мерапрыемстваў.

У Стразбургу завяршылася адкрытае слуханне па пытанні правядзення ў Беларусі парламенцкіх выбараў. Мерапрыемства праходзіла ў межах пасяджэння Камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі. Удзел у слуханні прынялі беларускія парламентарыі, палітыкі і праваабаронцы. Сярод удзельнікаў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Максім Місько, сябра пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Ганна Канапацкая, прадстаўнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу, палітык Уладзімір Някляеў, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляе старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі

Ілюстрацыйнае фота. Як паведамляе Белсат, міліцыянты ў Менску затрымалі актывіста анархісцкага руху, якога раней абвінавачвалі ў адміністрацыйным правапарушэнні. Гэтым разам супраць юнака завялі крымінальную справу.

Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Лозунг сёмага Тыдня — "Правасуддзе без забойства". Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу мерапрыемстваў.

Як паведамляецца на сайце Руху “За Свабоду”, сябра камісіі па Мінскай-Каліноўскай выбарчай камісіі №108 распавяла, што акруговыя камісіі атрымалі загад наведаць зборы подпісаў усіх кандыдатаў. 

27 верасня Смаргонская акруговая выбарчая камісія №59 разгледзела заяву назіральніка ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алеся Дзергачова.  Нагадаем, што ён звярнуўся ў камісію з патрабаваннем вынесці папярэджанне прэтэндэнту ў кандыдаты ад улады, намесніку старшыні Астравецкага райвыканкама Віктару Свіле. Праваабаронца лічыць, што вялікае інтэрв’ю з чыноўнікам у падначаленай райвыканкаму газеце “Астравецкая праўда”, прысвечанае поспехам на пасадзе, сям’і і захапленням, а таксама вытрымка з перакладу польскай кнігі ў газеце “Светлы шлях” яго аўтарства, - гэта спланаваная органамі ўлады датэрміновая агітацыя. Гэтыя матэрыялы былі размешчаныя на старонках газет на працягу тыдня да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Наталля Сацункевіч на Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі З 27 па 29 верасня ў Вільні (Літва) праходзіў Восьмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.