Сяргей Пятрухін перад судом. Фота: ПЦ "ВЯсна". Позву ў пракуратуру супрацоўнікі міліцыі ўручылі берасцейцу Сяргею Пятрухіну днём 14 лістапада, піша “Брэсцкая газета”. З’явіцца туды Пятрухіну трэба вечарам гэтага ж дня.

Днём 14 лістапада ўчастковыя інспектары міліцыі ўручылі брэсцкаму блогеру Сяргею Пятрухіну позву ў пракуратуру. З'явіцца туды яму трэба вечарам гэтага ж дня, у 17.00, паведамляе "Брэсцкая газета".

«На падставе абзаца 4 п. 1 арт. 27 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» вам неабходна з'явіцца ў пракуратуру горада Брэста па адрасе г. Брэст, вул. Карла Маркса, 43 у 17 гадзін сёння, 14 лістапада, для дачы тлумачэнняў пра абставіны, звязаныя з парушэннем заканадаўства аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў», - паведамлялася ў позве, якую зачытаў Сяргей Пятрухін ў стрыме на старонцы Аляксандра Кабанава ў Facebook.

Пра якое менавіта масавае мерапрыемства ідзе гаворка, мяркуючы па рэакцыі блогера на відэа, ён не ў курсе. Не паведамляецца пра гэта і ў самой позве.

Крыніца: Блогера Пятрухіна тэрмінова выклікалі ў пракуратуру з нагоды масавага мерапрыемства