Гарадзенская абласная выбарчая камісія зацвердзіла ўсіх 13 новых дэпутатаў, паведамляе "Радыё Рацыя". І разглядзела скаргу ад экс-кандыдата Жанны Гасцяевай. Яна не аднойчы паведамляла пра няроўнасць магчымасцяў праўладных і незалежных кандыдатаў пры агітацыі, выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу акруговымі камісіямі пры сустрэчы з выбаршчыкамі, а таксама не дапушчэнне да спраўджвання выбарчых бюлетэняў назіральнікамі ў дзень выбараў.

На пасяджэнні прысутнічаў назіральнік ад кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары”, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель

Раман Юргель
Раман Юргель

"Скарга не задаволена, і факты, якія прадстаўлены ў скарзе, не паўплывалі на рашэнне камісіі, хаця рашэнне камісіі было ўжо загадзя гатовае. Набралі праўладныя кандыдаты вялікія працэнты – ад 69 да 74 працэнтаў".

Кіраўнік абласной выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч зачытаў колькасць прагаласаваўшых па ўсіх трынаццаці выбарчых акругах. А таксама паведаміў назіральнікам ад АБСЕ, як і назіральніку Раману Юргелю, што папяровую табліцу з лічбамі прагаласаваўшых за канкрэтных кандыдатаў выдадуць назіральнікам 20-га лістапада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Гарадзенская абласная выбарчая камісія зацвердзіла ўсіх 13 новых дэпутатаў