Дзявяты па ліку суд адбыўся сёлета над глыбоцкім журналістам-фрылянсэрам Зьмітром Лупачам паводле часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП  — за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

У Лепелі за сьпевы і распаўсюд хрысьціянскай літаратуры каля мясцовага рынку былі затрыманыя баптысцкія вернікі – сужэнцы Андрэй і Тацяна Фокіны. «Нас затрымалі як злачынцаў і даставілі ў пастарунак», – распавёў Forum 18 Андрэй Фокін.

Апублікавана ў Свабода сумленьня

Адзінаццаць гадзін зьневажаньняў, зьдзекаў і страху ў аддзяленьні міліцыі  Ленінскага раёну Горадні давялося перацярпець Варвары і яе сябрам. За што? За праяўленую сьвядомасьць… Чарговая, ганебная для міліцыі, гісторыя, расказаная ў межах мультымэдыяпраекту ПЦ “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Апублікавана ў Затрыманьні

Іван Высоцкі хацеў разабрацца ў праблемах са здароўем прыёмнага сына і даведаўся, што яго бязьлітасна зьбіла родная ганцавіцкая міліцыя. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Апублікавана ў Затрыманьні

Глыбоцкія міліцыянты 5 сьнежня склалі чарговы пратакол паводле часткі другой артыкулу 22.9 КаАП на фрылянсэра Зьмітра Лупача. Позву журналісту даслаў на Viber капітан міліцыі, старшы інспэктар па дазвольнай рабоце аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Сяргей Цырбан.

Апублікавана ў Свабода слова

Непаразуменьне падчас прымеркі сукенкі, абвінавачваньне ў крадзяжы, сумнеўныя доказы – апэратыўнік усё зваліў у кучу, а пасьля  вырашыў зацэмэнтаваць усё гэта “уласнаручным прызнаньнем” затрыманай. ПЦ "Вясна" распавядае яшчэ адну жахлівую гісторыю мультымэдыйнага праекту пра катаваньні ў Беларусі #БезПраваНаРасправу.

Апублікавана ў Затрыманьні

Вечар у кампаніі сяброў скончыўся для жыхара Менску Зьмітра Качановіча зьбіцьцём у аддзеле міліцыі. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Апублікавана ў Затрыманьні

Ноў-хаў менскай міліцыі: пры канваяваньні затрыманых актывістаў кайданкамі змацавалі паміж сабой у ланцужок і ў такім выглядзе выводзілі з машыны ў будынак суду. Яшчэ адна жахлівая гісторыя, якая распавядаецца ў межах праекту Праваабарончага цэнтру “Вясна” #БезПраваНаРасправу.

Апублікавана ў Затрыманьні

У той час, як сын зарабляе на жыцьцё дальнабоем, яго маці настаўніца вымушаная зрабіцца адвакатам і адстойваць правы сына. Чарговая гісторыя ў межах праекту #БезПраваНаРасправу.

Апублікавана ў Затрыманьні

Дзьве маладыя сям'і з Воршы выйгралі суд у міліцыянтаў. Яны змаглі даказаць, што не абражалі супрацоўнікаў РАУС і не ўчынялі ім непадпарадкаваньня падчас затрыманьня. Зрэшты, кампэнсацыю за маральную шкоду яны не атрымалі, хоць патрабавалі.

Апублікавана ў Суд