У студзені 2022 года Юрый быў вызвалены. А ўжо 15 лютага зноў арыштаваны па іншай справе, праўда, больш чым на адміністратыўку тады "накапаць" не змаглі.
Праз некаторы час пасля другога вызвалення Юрый выехаў у Расію, а ў гэты час на яго завялі новую крымінальную справу. Ён быў затрыманы ў Расіі, доўгі час расейскія ўлады вырашалі ці эстрадаваць Касцюка ў Беларусь, дайшло да таго, што Юрый парэзаў сабе жывот на знак пратэста супраць экстрадыцыі.
У Беларусі палітвязня пачалі судзіць 10 студзеня 2023 г. Справу разглядае суддзя суда Святлана Крэмянеўская.
У судзе стала вядома пра тое, што Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы ад BYSOL і By_help, якія пасля накіроўваў сваякам палітзняволеных.
Грошы на дапамогу атрымліваў ад "арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя". Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 КК.
13 студзеня 2023 года Юрыя Касцюка прызналі вінаватым і асудзілі да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Днямі ўлады накіравалі Юрыя Касцюка ў аршанскую калонію №8. Адрас для лістоў падтрымкі: Папраўчая калонія № 8. Вул. Леніна, 195А, г. Орша, 211388, Віцебская вобл.
Іван Смірноў