Зноў будуць судзіць грамадскую актывістку з Верхнядзвінска Валянціну Болбат
Суд адбудзецца 19 чэрвеня ў Полацку. Яе будзе судзіць сумнавядомая суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава, якая ўжо чатыры разы судзіла Валянціну, двойчы арыштоўвала на 10 сутак і давала вялікія штрафы па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Так як будынак Наваполацкага суда зараз знаходзіцца на рамонце, то ўсіх пакуль Полацкі і Наваполацкі суд карае ў будынку Полацкага суда.
Жыхар Віцебску быў арыштаваны за «сымволіку пратэсту супраць дзейнай улады»
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 31 траўня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак жыхара Віцебска Аляксандра Сітава за тое, што ён правёў не дазволенае ўладамі пікетаванне ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм».
Улады асудзілі на 15 сутак мужчыну які меў у телефоне восем «экстрэмісцкіх» акаўнтаў
Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава 29 траўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў сацыяльнай сеткі «Інстаграм» арыштавала на 15 сутак Віктара Стрыгельскага. У рамках адміністрацыйнага закона ў якасці дадатковага пакарання суддзя пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржаве мабільны тэлефон, пры гэтым сім-карту загадала вярнуць арыштаванаму.
Санітарку глыбоцкай лякарні ўлады арыштавалі на 12 сутак за захоўванне ў тэлефоне выявы герба «Пагоня»
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 29 траўня пастанавіў арыштаваць Наталлю Міцько на 5 сутак за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” матэрыялаў і на 7 сутак за пікетаванне ў інтэрнэце.
Віцебская грамадзянская актывістка Надзея Куканос не змагла абараніць свае правы ў абласным судзе
Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова 1 чэрвеня разгледзела скаргу грамадзянскай актывісткі Надзеі Куканос на рашэнні суда Кастрычніцкага раёна Віцебска аб пакаранні яе арыштам на 15 сутак за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” матэрыялаў і супраціўленне работнікам міліцыі. Вынікам разгляду скаргі было не на карысць Куканос. Суддзя Іванова пакінула без змены пастанову суддзі суда Кастрычніцкага раёна, а скаргу "правапарушальніцы" без задавальнення.