Суддзя суда Дубровенскага раёна Марыя Цыклінская 22 мая за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў прыгаварыла да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады, а таксама штрафу ў 11,1 тыс. рублёў і з пазбаўленнем на 5 гадоў права займаць пасады, былога намесніка старшыні ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аршанскага райвыканкама, дэпутата і намесніка старшыні Барздоўскага сельскага Савета дэпутатаў (Аршанскі раён) Андрэя Канстанцінава. Але улічваючы яго былыя заслугі і выдатныя характарыстыкі ад дзяржаўных органаў, суддзя адтэрмінавала на тры гады асноўнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 29 мая за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў і пікетаванне ў сацыяльных сетках пастанавіла пакараць арыштам на 7 сутак пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапапулярны ў Ідолцы Вячаслава Адамовіча.

Як стала вядома, суд Браслаўскага раёна 22 траўня 2023 года прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй асабістую старонку ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” грамадскай актывісткі з Браслава Ірыны Баравік.

Судовы працэс распачаўся яшчэ 10 красавіка, праходзіў у закрытым рэжыме ў Менскім гарсудзе, але з допускам сваякоў падсуднай. У судовым працэсе былі задзейнічаны дзве суддзі – Любоў Сімахіна і Таццяна Фалькоўская. Апошняя пачынала судзіць Яну Пінчук, яна ж вынесла прысуд – 12 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прызнаўшы дзяўчыну вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку у «стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебску Міхаіл Юрчанка 17 траўня пастанавіў арыштаваць на 15 сутак інжынера Аляксея Касабуцкага за правядзенне віртуальнага пікету ў сацыяльных сетках і за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У якасці абаронцы ў судзе прысутнічаў адвакат Дзяніс Ястраб, які не змог абараніць канстытуцыйныя правы свайго кліента на свабоду мірных сходаў і распаўсюд інфармацыі.