За лагатып «Белсату» ўлады арыштавалі на 10 сутак шматдзетнага бацьку
Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 22 чэрвеня пастанавіў арыштаваць на 10 сутак механізатара ААТ "Барсучанка" Ігара Пашкевіча. Вяртанне бацькі з кароткатэрміновага зняволення будуць чакаць жонка і чатыры малалетнія дзіцяці.
Сацыяльныя сеткі сайта “Вольнае Глыбокае” прызналі экстрэмісцкімі
30 чэрвеня адбылося чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. На гэты раз у яго трапілі сацыяльныя сеткі сайта “Вольнае Глыбокае”. Старонка ва «Укантакце» «Volnaye Hlybokaye» і Instagram-старонка «Вольное Глубокое». Як вядома, папулярную ў рэгіёне газету “Вольнае Глыбокае” яе заснавальнік Уладзімір Скрабатун закрыў з-за эканамічных праблемаў два гады таму, і з 1 студзеня 2021 года ў Віцебскай вобласці спыніўся яе выпуск.
У Віцебскай вобласці па крымінальных артыкулах ужо асуджаныя 7 дэпутатаў
Неяк растлумачыць гэты рэпутацыйны правал "народных абраннікаў" і якія арганізацыйныя меры плануе прыняць Віцебскі абласны Савет дэпутатаў для аднаўлення "палітычнай рэнаме" дэпутацкага корпуса перад выбарамі 2024 года, пакуль не зразумела.
Твітэр «Віцебскай Вясны» таксама прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Адпаведнае рашэнне, што даволі нечакана, прыняў суд Ленінскага раёну Берасця. У судовай пастанове ад 19 чэрвеня гаворыцца, што «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны «кантэнт у акаўнце «Вiцебская Вясна» сацыяльнай сеткі Twitter. Гэты рэсурс, заснаваны ў верасні 2018г., мае каля 250-ці сталых чытачоў. Праваабаронцы просяць усіх быць асцярожнымі: калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то пазбягайце каментароў і рэпостаў з інтэрнэт- рэсурсаў «Віцебскай Вясны». Падпіска на іх таксама можа быць расцэнена як распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Віцебскі абласны суд пакінуў ў сіле пастанову пра арышт актывісткі Валянціны Болбат
Актывістка з Верхнядзвінску спрабавала абскардзіць пастанову, вынесеную 19 чэрвеня суддзёй Наваполацкага суду Зінаідай Балаболавай: тая прысудзіла Валянціне Болбат 30 сутак арышту за парушэнне ч 2. арт. 19.11 КаАП і ч. 3 арт. 24.23 КаАП. Абласны суд скаргу не падтрымаў і пакінуў рашэнне суду першай інстанцыі без зменаў.