За падпіску на “экстрэмісцкі” канал улады арыштавалі работніка сельгаспрадпрыемства
Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 27 ліпеня за распаўсюд «экстэмісцкіх» публікацый у сацыяльных сетках арыштаваў на 7 сутак жыхара Докшыцкага раёна Аляксандра Лінніка.
Стала вядомая дата суда над глыбоцкім фітнес-трэнерам і бодзібілдарам Аляксандрам Шарабайкам
Глыбоцкага актывіста, фітнес-трэнера і бодзібілдара пачнуць судзіць на наступным тыдні, 13 верасня. Суд адбудзецца ў яго родным горадзе - Глыбокім.
Хлопца з Расонаў асудзілі за «масавыя беспарадкі» - за публікацыі ў Telegram, зробленыя ў 2020 годзе
Паўла Нявыгласа, які ў жніўні 2020-га толькі скончыў школу, асудзілі да 1 года 2 месяцаў калоніі. Суд над ім распачаўся толькі сёлета ў ліпені. За гэты час хлопец паспеў стаць студэнтам БНТУ (факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі). Суддзя Расонскага райсуду Алена Елавая прызнала хлопца вінаватым паводле арт. 293 ч. 3 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) за тое, што ў жніўні 2020-га ён апублікаваў ў Telegram звесткі пра тое, як вырабіць «кактэйль Молатава». Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Зараз хлопец спрабуе абскардзіць прысуд у Віцебскім абласным судзе, пасяджэнне прызначана на 12 верасня.
Улады аштрафавалі палітвязня за ачарненне асобы Пуціна і Мядзведзева праз нацысцкія сімвалы
Суддзя суда Расонскага раёна Рада Дамініч 14 жніўня пастанавіла пакараць штрафам у памеры 333 рублёў палітвязня Мікалая Машарскага за тое, што ён у сацыяльных сетках распаўсюдзіў публікацыі, якія змяшчалі нацысцкую атрыбутыку і сімволіку (ч.1 арт.19.10 КаАП). Адміністрацыйная справа была разгледжана без удзелу Мікалая, які зараз утрымліваецца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары па абвінавачанні ў падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.2 арт. 342) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) КК РБ.
За пікет у сацыяльных сетках і распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі будаўніка з Масквы
Суддзя суда Полацкага раёна і г. Полацка Уладзімір Бясецкі 16 жніўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках і недазволенае ўладамі пікетаванне арыштаваў на 25 сутак жыхара аграгарадка Гараны, бацьку траіх непаўналетніх дзяцей, які працуе будаўнікам у маскоўскай кампаніі Вадзіма Берднікава.