Суды паводле ч.2 арт.19.11 КаАП працягваюцца, і іх колькасць не змяншаецца. Паводле адкрытых крыніц інфармацыі, на мінулым тыдні яны адбыліся ў Чашніках, Оршы, Віцебску, Мёрах, Браславе. «Працоўны рэкорд» ўстанавіла суддзя віцебскага суда Чыгуначнага раёна Алена Цыганкова: за адзін дзень яна правяла 5 судовых працэсаў.

Працэсы адбыліся ў судах Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў, а таксама ў аршанскім судзе. Усе васьмёра абвінавачаных за «экстрэмісцкія» спасылкі і рэпосты ў інтэрнэце – мужчыны, палова з іх – людзі сталага ўзросту. «Працоўны рэкорд» 25 кастрычніка ўстанавіла суддзя Алена Цыганкова: яна правяла 5 судовых працэсаў, разбіраючы справы, распачатыя паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.

На гэтым тыдні жыхароў Віцебшчыны зноў судзілі за «пікетаванне» і «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце». Падсумуем, што пра гэта вядома з адкрытых крыніц. Падобных судовых працэсаў, найверагодней, было больш. Але рэгіянальныя суды не пазначаюць у свае раскладах тыя разборы справаў, што адбываюцца ў ІЧУ з дапамогай інтэрнэт-сувязі.

Віцяблянін быў асуджаны паводле ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго судзілі ў Віцебскім абласным судзе, вырак не вядомы. У «экстрэмісцкім» спісе на сайце МУС пазначана, што Яўген Сцяпанаў ужо «адбывае пакаранне». Мужчына мае вялікія праблемы са здароўем: ён перанес два інсульты, апошні з іх, як сведчаць абазнаныя крыніцы, здарыўся ўжо за кратамі.

11 кастрычніка Вярхоўны суд разбіраў касацыйную скаргу наваполацкага актывіста. Паводле рашэння судовай калегіі, у прысуд Віцебскага абласнога суда ўнеслі тры папраўкі – што да нумарацыі і кваліфікацыі артыкулаў, згаданых у апісальна-матывіровачнай і рэзалютыўнай частках выраку. Сам вырак – 7 з паловай гадоў пазбаўлення волі і грашовыя выплаты – пакінуты без зменаў.