20 лютага суд Полацкага раёна і горада Полацка прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» дзве старонкі TikTok. Адна з іх, з назвай «Беларусь Факты», мае больш за 168 тысяч падпісчыкаў. Інтэрнэт-рэсурс рэтранслюе беларускія навіны ў фармаце кароткіх відэаролікаў.
Другая старонка мае назву Palatno Media. Гэта інтэрнэт- рэсурс аднайменнага праекта пра беларускую супольнасць у рэгіёнах, яе праблемы і шляхі іх вырашэння.
25 лютага яны былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
24 лютага суд Чашницкага раёна прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" сайт праваабарончай арганізацыі Human Constanta, а таксама старонкі Human Constanta у Facebook, Instagram, "ВКонтакте" і Youtube-канал з такой самай назвай.
27 лютага гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі ўключаны ў “экстрэмісцкі” спіс Мінінфарма.
Аляксей Шыдлоўскі