Серада, 21 Люты 2024

За падпіскі на "экстрэмісцкія матэрыялы" ўлады аштрафавалі спартыўнага трэнера

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч 31 студзеня за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках аштрафавала на 1200 рублёў трэнера-выкладчыка па валейболе Бешанковіцкай ДЮСШ Мікалая Пушнікава.

У судовым паседжанні былі ўсталяваныя шматлікія факты падпіскі Мікалаем на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы. А менавіта на суполку тэлеканала «Белсат», «media-polesye» і «Радыё Свабода».

У судзе мужчына прызнаў сваю віну і датычнасць да ўчынення адміністрацыйнага правапарушэння.

Зыходзячы з унутранай перакананасці суддзя Мацкевіч на падставе ч.2 арт.19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях пакарала Пушнікава штрафам у даход дзяржавы ў памеры 30 базавых велічыняў на суму 1200 рублёў.

Дзмітрый Цапін